Размовы пра катэгорыю:Гамеастаз

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Перспектывы напаўнення:

і г. д. Усё ж не трэба блытаць момант, калі артыкулаў няма менавіта зараз і далёкія "перспектывы" напащнення. Я разумею, што вышэй паказаныя артыкулы, магчыма, яшчэ 10 год у нас ніхто не напіша, але ўжо зараз там мы маем падкатэгорыю, так што я рэзка супраць выдалення і прашу гэта ўлічыць. Не бачу ніякага парушэння іміджу ў выдаленні гэтай катэгорыі, хапае ў нас і больш ганебных недахопаў, калі хто хоча, то магу і пальцам патыкаць у пэўныя моманты---Хамелка/ разм. 13:58, 14 лютага 2012 (UTC)

Калі з'явіцца напаўненне катэгорыі праз 10 год, тады яе і створым. Давайце лепш вернемся да кораня дрэва катэгорый і зробім хоць штось канструктыўнае --JerzyKundrat 14:03, 14 лютага 2012 (UTC)
Так, удзельнік, які не знойдзе патрэбнай катэгорыі, часцей за ўсё проста выдаліць яе са свайго артыкула і паставіць больш агульную, у выніку чаго гэтыя катэгорыі ператвараюцца ў клааку (хімію, фізіку і анатомію я расчысціў, а вось за архітэктура нават брацца страшна). Дадам яшчэ:
На маю думку, калі ў катэгорыі шмат артыкулаў, яна не абавязкова ператвараюцца ў клааку. Там напр. па алфавіце можна знайсці адразу тое, што патрэбна, а не здагадвацца, да якой падкатэгорыі гэта належыць. Ці шмат хто здагадаецца шукаць пот у кат. Гамеастаз? --JerzyKundrat 14:13, 14 лютага 2012 (UTC)
Паняцці біялогія, хімія, фізіка, архітэктура і г.д. занадта агульныя, каб іх напаўняць артыкуламі; калі ў геаграфічных катэгорыях цалкам слушна выкарыстанне ... паводле алфавіту, то тут толькі размеркаванне. Мне вось гэты гіганцкі спіс у катэгорыі ні пра што не гаворыць, калі я шукаю асобна гаспабудовы, памяшканні, мастацкія элементы і не маю дакладнага ўяўлення пра тое, як яны завуцца, то тут мне прыйдзецца перашуфляваць кожны артыкул асобна. --Чаховіч Уладзіслаў 14:39, 14 лютага 2012 (UTC)
Няўжо нехта і праўда хутчэй пойдзе лазіць па агульнай катэгорыі (і па якой - біялогія, анатомія, медыцына?), а не набярэ ў пошукавым радку 3 літары? Што тычыцца кораня, то "Усе катэгорыі" асабіста мяне задавальняе на 100%---Хамелка/ разм. 14:29, 14 лютага 2012 (UTC)
Натуральна, пошукавы радок найбольш перспектыўны. Але ж гэта не адзіны спосаб пошуку. --JerzyKundrat 14:31, 14 лютага 2012 (UTC)