Размовы пра катэгорыю:Гісторыя Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Размовы пра катэгорыю:Беларуская гісторыя[правіць зыходнік]

Ёсць яшчэ катэгорыя "Гісторыя Беларусі" - мо' трэ' было б аб'яднаць абедзве катэгорыі ў адну (лепей - у "гісторыя Беларусі")?

Гісторыя Беларусі -- катэгорыя больш вузкая, яна пра гісторыю Рэспублікі Беларусь, а Беларуская гісторыя, гэта і арх.культуры, і плямёны, і рассяленне славянаў, княствы, Княства, 1-я РП на беларускіх землях, і БНР з ССРБ і БССР. --Максім Л. 19:43, 10 верасня 2010 (UTC)

У катэгорыі "гісторыя Беларусі" змешчаны артыкулы, якія не датычацца Рэспублікі Беларусь як дзяржаўнага ўтварэння - археалогія і да т.п. Катэгорыя "гісторыя Рэспублікі Беларусь" мусіла б змяшчаць інфармацыю пра сучасную гісторыю (прыкладна пасля 1991 г.). Гісторыя Беларусі - сінонім "беларуская гісторыя", але наўпрост ўтрымлівае ў сабе назву краіны, таму падаецца мне лепшай назвай катэгорыі.