Перайсці да зместу

Размовы пра катэгорыю:Папулярызатары навукі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Існаванне дадзенай катэгорыі лічу непатрэбным. Ці не кожны навуковец з'яўляецца і папулярызатарам навукі. Хтосьці ў большай ступені, хтосьці ў меншай. Крытэрыі тут цьмяныя. Вялікія раздзелы Вікіпедыя, гляджу, таксама гэту катэгорыю не напоўнілі. І нам не трэба пачынаць. Аднак пачакаю трохі, мо камусці цікава такая праца. Толькі трэба разумець, што ў нас тут артыкулаў пра папулярызатараў навукі не 1, не 3 і нават не 25. Просты прыклад: Сяргей Іванавіч Сідор - аўтар кннігі "Займальная геаграфія Беларусі". Папулярызатар навукі? Так. Хтосці хоча прааналізаваць артыкулы пра іншых асобаў, каб адшукаць тыя, што належаць да згаданай катэгорыі? Мяркую, што не. --JerzyKundrat 05:23, 13 студзеня 2012 (UTC)

Не трэба скажаць факты: у буйных раздзел гэта катэгорыя напоўнена больш чым дастаткова (паводле крытэрыяў павінна быць ад 3 і больш складнікаў). Мы таксама не маем магчымасці адсачыць у існуючых артыкулах многія катэгорыі, але чамусьці ніхто не прапануе іх выдаляць. Заганная практыка стварэння артыкулаў, якая існавала пару гадоў назад, калі ў артыкула была толькі адна катэгорыя, зараз стварае вялікія праблемы для якасці ўсёй энцыклапедыі, бо чытач не атрымлівае належнай інфармацыі пра асобу/аб'екце.--Чаховіч Уладзіслаў 08:10, 13 студзеня 2012 (UTC)
Шкада, што некалькі гадоў назад не знайшлося разумніка, які б стварыў "правільнае" дрэва катэгорый (мо ён тады яшчэ не нарадзіўся). У кат. "Папулярызатары навукі" нават не ў буйных раздзелах, а ў нас павінна быць не 1, не 3 і нават не 25, а як мінімум дзесяткі, а лепш калі сотні артыкулаў ужо зараз. Хоць само паняцце "папулярызатар навукі" і не вельмі канкрэтнае, і для сапраўдных навукоўцаў стаіць не на першым месцы, а ў многіх артыкулах пра іх нават не ўзгадваеца, з існаваннем такой катэгорі можна б пагадзіцца, калі яе нехта напоўніць праз дадатковую катэгарызацыю ўжо існуючых артыкулаў. --JerzyKundrat 09:51, 13 студзеня 2012 (UTC)
Як мінімум убіць у пошук папулярны і навука - Барыс Кіт (навукова-папулярная кніга "Дапаможнік па ракетных палівах"), Лучынка (1914), Беларуская думка (1991), Мастацтва (1983), Віцебскі сшытак (навукова-папулярныя часопісы)--Чаховіч Уладзіслаў 11:11, 13 студзеня 2012 (UTC)

Вялікага сэнсу мець гэтую катэгорыю, па-мойму, няма. Па-першае, хто папулярызатар, а хто не вызначыць будзе цяжка, нават калі ў кагосьці ёсць "папулярныя" кніжкі, а ў кагосьці няма -- не паказчык. Па-трэцяе, што мы возьмем за навуку? Па-другое, якой навукі, будзем дзяліць на галіны? --Максім Л. 21:30, 13 студзеня 2012 (UTC)

1) Не цяжка, звычайна гэтыя людзі круцяцца ў смі і шматлікім добра знаёмыя (Драздоў, Кусто) + існуе адмысловая прэмія. 2) У італьянскай вікі дзеляць.--Чаховіч Уладзіслаў 21:50, 13 студзеня 2012 (UTC)
  • Во гэта правільна, з 3-х чалавек 2-х нічога не пераканала, а прыйшоў 4-ы пераканаўся і ўсё хуценька-цудоўненька зрабіў правільна, як мае быць. --Максім Л. 13:51, 27 студзеня 2012 (UTC)