Размовы пра катэгорыю:Яды

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Атруты? Бо -яд- сустракаецца адно у сувязі з ежай, напр. ядомы, і ўсё. --Максім Л. 09:11, 21 верасня 2010 (UTC)

Ну, як сказаць... "Яд" - вядома ж, русізм відавочны, але, напрыклад, у "Руска-беларускім слоўніку" па рэд. Коласа-Крапівы такое слова ёсць: Яд (рус.) - яд (бел.) (том 3, с. 794). LexArt 10:35, 21 верасня 2010 (UTC)
Жах :) Калі падумаць, яды таксама ядуць, у гэтым сэнсе не падкапаесся :) --Максім Л. 11:54, 21 верасня 2010 (UTC)
  • Атрута - гэта руская отрава (гэта я так заўсёды думала...)---Хамелка / разм. 14:17, 21 верасня 2010 (UTC)
Высвятляецца, пытанне няпростае :) Напрыклад, у беларуска-расійскім слоўніку Байкова з Некрашэвічам атрута перакладаецца і як "отрава", і як "яд". Зрэшты, слова "яд" існуе, нават у СМІ сустракаецца, таму пераймяноўваць ці не - гэта, можна сказаць, на выбар супольнасці, таму што на абодва варыянты можна знайсці больш-менш аўтарытэтныя крыніцы. Асабіста я не супраць перайменавання, нават за (пурызм, ага), хаця калі "яды" пакінеце, то і хай сабе будуць. LexArt 14:52, 21 верасня 2010 (UTC)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, Мн., 2002: Яд - 1) які выклікае атручэнне. Ядавітыя рэчывы, Ядавіты грыб, ядавіты газ. 2) (перан.) зласлівы з'едлівы. Назоўнік - ядавітасць.
  • Ядомы - назоўнік ядомасць
  • Атрута - ядавітае рэчыва. Прыклад: Атрута для мух, атрута для пацукоў

Прапаную пакінуць катэгорыю: Яды. --178.122.165.206 15:38, 21 верасня 2010 (UTC)