Размовы пра шаблон:Вонкавыя спасылкі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Размяшчэнне на старонцы[правіць зыходнік]

Падкажыце ці апісана дзе размяшчаць дадзены блок (можа якое галасаванне было). Нешта не знайшоў. У канцы старонкі гэта зразумела. Пытанне ў тым размяшчаць дадзены шаблон ПЕРАД іншымі навігацыйнымі шаблонамі ці ПАСЛЯ? У іншых вікі ў дакументацыі напісана дзе размяшчаць. Але ў розных вікі па-рознаму. Напрыклад, у англійскай і польскай у канцы, а вось ва ўкраінскай, рускай, французскай - там размяшчэнне крыху інакш. Там пасля спасылак, але ПЕРАД іншымі навігацыйнымі шаблонамі, так як дадае вонкавыя спасылкі на актуальную тэму ў іншых крыніцах: сацыяльных сетках, медыяхостынгах, энцыклапедыйных слоўніках, тэматычных сайтах.

Але варта заўважыць, што і выглядае гэты шаблон па-рознаму ў розных вікі. Калі ў нашым шаблоне спасылкі на розных сацыяльных сеткі, напрыклад, акцёра і тэматычныя кінасайты, у англійскай там хутчэй выглядае больш бібліятэчна. І ў асноўным толькі нібыта на бібліятэчныя сайты. Магчыма, трэба як у рускай апісана ў дакументацыі, калі ў шаблоне запоўнены толькі раздзел «У бібліяграфічных каталогах» (у нас гэта «Нарматыўны кантроль»), яго варта размяшчаць ПАСЛЯ ўсіх навігацыйных табліц. Інакш ПЕРАД.

Таму пытанне дзе лепш размяшчаць? Aneuko (размовы) 11:07, 24 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]