Размовы пра шаблон:Заўвага на старонках тэстаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэрміналогія: Тэсціраванне[правіць зыходнік]

Агульна прыняты тэрмін «Тэсціраванне». Слова «Тэставанне» не фіксуецца ў слоўніках і не з’яўляецца на дадзены момант літаратурным. Як я разумею, у праекце Вікіпедыя выкарыстоўваецца менавіта акадэмічны падыход да літаратурнай мовы без адвольных новатвораў «абы не як па расейску».

Кожны можа ў прыватным жыцці выкарыстоўваць больш шырокую лексіку, гэта добра, нават я выкарыстоўваю некаторую лексіку, якая фармальна не адпавядае акадэмічнаму падыходу — і гэта нармальна, пакуль я гэту лексіку не прыношу ў тэхнічныя і афіцыйныя тэксты. Калі мы не будзем прымаць некаторыя агульныя правілы, з якімі мы можам часамі не цалкам пагаджацца, нашы тэксты будуць непаслядоўнымі, супярэчыць адзін аднаму, выклікаць больш непатрэбных звадак і двайной працы.

Прашу выкарыстоўваць тэрмін, які агульна прыняты ў перакладчыцкай супольнасці і ў апошніх тэхнічных гласарыях Google і Samsung. Plaga med (размовы) 16:44, 9 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]