Перайсці да зместу

Размовы пра шаблон:Краіны Еўропы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шаноўны Astap, давайце перанясём з "Краін Еўропы" ў "Краіны Азіі" Азербайджан, Арменію, Грузію і Турцыю, бо геаграфічна яны менавіта азіяцкія краіны (хаця палітычна да Еўропы можна аднесці нават былую савецкую Сярэднюю Азію і Казахстан). Ivan Sidorsky 13:47, 18 красавіка 2007 (UTC)

Можа паставіць зноску, што геаграфічна яны размешчаны ў азіі? --Astap 14:07, 18 красавіка 2007 (UTC)
Тады паўстане пытанне, калі яны размешчаны ў Азіі, чаму мы іх адносім да краін Еўропы? Лепш вырашыць адназначна - калі ў Азіі - значыць ў азіяцкі шаблон. Выключэнне - толькі для Расіі, ну і, падумаўшы, для Турцыі (ўсё ж такі Усходняя Фракія + некія астравы). А Закаўказзе без шкадавання - у Азію. З цягам часу напішам у артыкул пра Еўропу наконт яе межаў - рака Эмба, Кума-Mанычская ўпадзіна і г.д. - і ўсе пытанні "за што мы з каўказцамі так" самі адпадуць. :) Ivan Sidorsky 15:04, 18 красавіка 2007 (UTC)
Пакуль што прыбраў, але паводле астатніх вік гэтыя краіны часткова ў Еўропе. Было б файна пабачыць крыніцу. Да слова, Кіпр таксама прыбіраць? --Astap 15:31, 18 красавіка 2007 (UTC)
Улічваючы цесныя сувязі Кіпра з Грэцыяй (і Вялікабрытаніяй) і яго членства ў ЕС - варта аднесці да Еўропы.
Крыніцай можа паслужыць любая добрая карта Еўропы ці Азіі - у мяне пад рукой лінка няма, але, мяркую, Вы лёгка знойдзеце аўтарытэтны матэрыял. Пакуль што гляньце на ўкраінскі артыкул: http://uk.wikipedia.org/wiki/%D0%84%D0%B2%D1%80%D0%BE%D0%BF%D0%B0
За традицією умовну межу Європи на суходолі проводять вздовж східного підніжжя Уралу, ріки Емби, Кумсько-Маницької низовини; Чорне море, Босфор та Дарданелли відокремлюють Європу від Азії, Ґібралтарська протока - від Африки; часто до Європи зараховують Кавказ. Ivan Sidorsky 15:57, 18 красавіка 2007 (UTC)
Вось, дарэчы, добра напісаў А.Паршаў на гэты конт:
          Не верите, что можно скрывать от людей вполне простые, очевид-
     ные вещи? При чьей-то  заинтересованности  - запросто. В это трудно
     поверить, но  для доказательства приведу полуанекдотичный пример из
     географии.
          Очень забавный тест - расспрашивать людей с высшим образовани-
     ем, где  проходит граница между Европой и Азией... 
     http://www.duel.ru/publish/parshev/why17.htm 
Ivan Sidorsky 07:24, 19 красавіка 2007 (UTC)

Кіпр у Азію, Расію і Турцыю - і ў еўрапейскі, і ў азіацкі шаблоны ў абодвух выпадках з зноскай "часткова". На тое, што Кіпр у ЕС ёсць еэсаўскі шаблон імхо. --MaximLitvin 16:55, 18 красавіка 2007 (UTC)

ААН вызначыла, якія краіны лічыць ў Еўропе, а якія не. І ў Еўропе ні Кіпру, ні Азербайджану няма, ні нават Турцыі. Да таго ж, ў любым геграфічным атласе лёгка адшукаць геграфічныя межы еўрапейская кантыненту. --MaximLitvin 08:34, 19 красавіка 2007 (UTC)

Прапануем удзельніку 74.122.177.68 аргументавана выкласці сваю пазіцыю. Тлумачэнне "рэдагаванне па меркаваннях вандалізму" - не прымаецца. Ivan Sidorsky 08:01, 4 Травень 2007 (UTC)

См. англійскую Вікіпедыю en:Azerbaijan: Azerbaijan - Located at the crossroads of Eastern Europe and Western Asia. Азербайджан, Арменія і Грузія з'яўляюцца членами Совэта Еўропы. 74.122.177.68 08:11, 4 Травень 2007 (UTC)
А Казахстан - член АБСЕ. Ізраіль - член УЕФА. Але ад членства ў еўрапейскіх арганізацыях яны не становяцца еўрапейцамі. Ivan Sidorsky 08:15, 4 Травень 2007 (UTC)
Англійская Вікіпедыя класифицырует Каўказ (Паўночны і Паўднёвы) і як Еўропу, і як Азію. См. шаблоны еўропейских і азійских краін на en:Azerbaijan, en:Armenia і en:Georgia (country). 74.122.177.68 08:25, 4 Травень 2007 (UTC)

Гэты выпадак яўна асаблівы. З аднаго боку, паводле афіцыяльных крыніц, гэтыя краіны не могуць быць яўна ўпісаны ў еўрапейскі блок. Што там запісана ў англійскую гэта наогул паэзія, а не вызначэнне. З іншага боку, пра іх існуе такое трывалае ўяўленне.

Таму прапаную выдзяліць гэтыя чатыры (ці пяць, з Турцыяй) краіны ў асобны графічны блок, які дадаць і ў "Краіны Еўропы" і ў "Краіны Азіі". Yury Tarasievich 08:44, 4 Травень 2007 (UTC)

Паводле ААН

[правіць зыходнік]

Глядзіце en:Europe#Political geography. --MaximLitvin 08:38, 4 Травень 2007 (UTC)

Давайце браць з чыстай крыніцы :)) -- http://unstats.un.org/unsd/methods/m49/m49regin.htm Усе пяцёра -- Заходняя Азія. Yury Tarasievich 08:44, 4 Травень 2007 (UTC)
Там же: Azerbaijan is often considered a transcontinental country in Western Asia (UN region) and Eastern Europe; population and area figures are for European portion (north of the crest of the Caucasus and the Kura River) out of total. This excludes the exclave of Nakhichevan and Nagorno-Karabakh. 74.122.177.68 08:51, 4 Травень 2007 (UTC)
Вось, глядзіце, як зроблена ў шаблоне. Вынаходзіць сваіх уласных вызначэнняў мы не будзем, гэта en:WP:OR, але папулярную канцэпцыю можна ўлічыць вось так, графічна. Yury Tarasievich 08:57, 4 Травень 2007 (UTC)
Ага, і зразумела, што "як зроблена" гэта значыць без дубляў. Yury Tarasievich 09:01, 4 Травень 2007 (UTC)

Здаецца заносіць Косава ў гэты шаблон пакуль рана: Косава пакуль прызнана не ўсімі краінамі і, галоўнае, не прызнана ААН. Думаю лепш зрабіць як у "тарашкевіцкай" асобны радок "спецыяльныя тэрыторыі" ці "тэрыторыі з нявызначыным статусам" ці яшчэ неяк. Michal

Шаблон носіць назву "Прызнаныя ААН дзяржавы Еўропы"? Краіна != дзяржава. Аб'ектыўна Косава цяпер незалежны суб'ект еўрапейскай палітыкі. Няўжо не? Mienski 22:13, 26 Люты 2008 (UTC)
Час пакажа. Ёсць прыхільнікі таго, каб і Абхазію з Прыднястроўем сюды ўпісаць. Давайце набярэмся цярпення. JerzyKundrat 22:18, 26 Люты 2008 (UTC)