Размовы пра шаблон:Музычныя інтэрвалы
- Праўкі зрабіў у адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2 тамах: А.М.Булыка. --93.85.33.2 18:26, 16 верасня 2010 (UTC)
Трэба Секста, Септыма. --93.85.33.2 18:30, 16 верасня 2010 (UTC)
- У мяне ўзнікае пытанне — чаму тэрцыя трэба пісаць праз э, а секста і септыма праз е? У адпаведнасці з якім правілам так трэба пісаць? Мне здаецца трэба пісаць або ўсё праз э, або ўсё праз е.
- Калі ўзнікаюць пытанні, мы звяртаемся да слоўніка. (Гл. вышэй). Альбо чытаем правілы. Пасля р, ц, (не з т мяккага) і д, т пішацца толькі э: Тэрцыя, дэфіс, тэкст. Пасля астатніх зычных пішаццам е: секс, гейзер, кекс, а таксама СЕКСТА і СЕПТЫМА. Спадзяюся, я адказаў на Вашы пытанні. Буду рады бачыць Вашы новыя артыкулы. --178.122.166.134 16:30, 26 верасня 2010 (UTC)
- Не зусім. У артыкуле Інтэрнэт напісана пра напісанне слова інтэрнэт (або інтэрнет) "Напісанне не замацаванае. Праз э пададзена, напрыклад, у «Слоўніку іншамоўных слоў» пад рэд. Булыкі.". Чаму тут у слоўніку дадзены варыянт, у якім пішацца інтэрнэт, калі па правілу трэба пісаць праз е?
- Інтэрнэт або інтэрнет, так, мажлівыя два варыянты. Пра словы "Секта" і "Септыма" я ўсё растлумачыў. "Вікіпедыя" - не ўрокі беларускай мовы. --178.122.166.134 19:13, 26 верасня 2010 (UTC)
- Аднак паводле новых правілаў 2008 года ў многіх словах, у якіх пісалася е цяпер пішацца э ў адпаведнасці з фанетытычным прынцыпам. Напрыклад: сэрвіс, рэзюмэ, экзэмпляр, тунэль замест сервіс, рэзюме, экземпляр, тунель. Тады секста і септыма таксама павінны пісацца праз э ў адпаведнасці з вымаўленнем. Акрамя гэтага і раней было шмат выключэнняў: капэла, бэта, пенснэ, турнэ і г. д. У новай рэдакцыі правілаў сказана: "3. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэ'ла, сурвэ'тка, экзэмпля'р, маянэ'з, тунэ'ль, сэ'рвіс, інтэрнэ'т пішуцца з літарай э, а словы меда'ль, ме'неджмент, не'рвы, парла'мент, перспекты'ва, газе'та, серві'з –– з літарай е." Таму сэкста і сэптыма пішуцца прз э.
- Не зусім. У артыкуле Інтэрнэт напісана пра напісанне слова інтэрнэт (або інтэрнет) "Напісанне не замацаванае. Праз э пададзена, напрыклад, у «Слоўніку іншамоўных слоў» пад рэд. Булыкі.". Чаму тут у слоўніку дадзены варыянт, у якім пішацца інтэрнэт, калі па правілу трэба пісаць праз е?
- Калі ўзнікаюць пытанні, мы звяртаемся да слоўніка. (Гл. вышэй). Альбо чытаем правілы. Пасля р, ц, (не з т мяккага) і д, т пішацца толькі э: Тэрцыя, дэфіс, тэкст. Пасля астатніх зычных пішаццам е: секс, гейзер, кекс, а таксама СЕКСТА і СЕПТЫМА. Спадзяюся, я адказаў на Вашы пытанні. Буду рады бачыць Вашы новыя артыкулы. --178.122.166.134 16:30, 26 верасня 2010 (UTC)
- У мяне ўзнікае пытанне — чаму тэрцыя трэба пісаць праз э, а секста і септыма праз е? У адпаведнасці з якім правілам так трэба пісаць? Мне здаецца трэба пісаць або ўсё праз э, або ўсё праз е.
Пачаць новую размову пра старонку «Шаблон:Музычныя інтэрвалы».
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпедыя лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі наконт таго, як палепшыць старонку Музычныя інтэрвалы.