Размовы пра шаблон:Прэм’ер-ліга Босніі і Герцагавіны

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Artsiom91, я правільна разумею, што Вы пацягнулі шаблон з тарвікі? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:57, 27 лютага 2016 (MSK)[адказаць]

А я правільна разумею, што Вы пацягнулі шаблон з ру-вікі? На самой справе я з тарвікі не цягнуў, я проста абнавіў і вікіфікаваў. Афармленне браў з шаблона Шаблон:Ліга 1, каб яны ўсе былі аднастайныя.--Artsiom91 (размовы) 15:01, 27 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Правільна. Проста Вы пацягнулі яшчэ і памылкі: Слабада замест Слабо́да, Шырокі Брыег замест Шы́ракі Брыег і Вітэз замест Ві́цез (націскі паводле сербахарвацкага вікіслоўніка) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:07, 27 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
А Вы пацягнулі памылкі: няправільны алфавітны парадак (Алімпік у сярэдзіне), састэрэлыя звесткі (сезон 2014/15 замест 2015/16), невікіфікацыя (была чырвоная спасылка "Зрыньскі", хоць ёсць артыкул ФК Зрынскі Мостар). Назвы "Шырокі Брыег" і "Вітэз" ужо ўжыты ў катэгорыях "Ігракі ФК", калі лічыце няправільнымі, выпраўляйце спачатку там. На мой погляд, Вашыя памылкі куды больш значныя, ну а пра арфаграфію ўвогуле няма асаблівай розніцы, пакуль артыкул не створаны.--Artsiom91 (размовы) 15:14, 27 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
І яшчэ Вашыя памылкі: даданне неіснай катэгорыі, хоць ёсць падыходзячая існая; назва шаблона, якая адрозніваецца па фармаце ад іншых падобных назваў (гл. катэгорыю).--Artsiom91 (размовы) 15:32, 27 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Магу пацягнуць з тарвікі тыя стабы, што ёсць, калі лічыце іх памер дастаковым --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:53, 27 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Цягніце калі хочаце, што хочаце, як хочаце і адкуль хочаце. Будзь-які артыкул у любым разе лепш, чым увогуле ніякага.--Artsiom91 (размовы) 15:59, 27 лютага 2016 (MSK)[адказаць]
Увогуле, я не супраць прапанавых Вамі варыянтаў напісання, проста якасць перакладу з ру-вікі не дае магчымасці вызначыць, ці было Вамі спраўджана напісанне або проста пакінута тое, што даў аўтаперакладчык. Дарэчы, у першапачатковай версіі шаблону было "Звезда Градачац" (зараз клуб вылецеў з Прэм'ер-лігі), хоць згодна з арыгінальным напісаннем, калі правільна разумею, мусіць быць "Звіезда" (гл. Катэгорыя:Ігракі ФК Звіезда Градачац). Відаць, такія шаблоны, калі хочаце даць правільнае напісанне, лепш перакладаць з арыгінальнай мовы, ці па меншай меры спраўджваць на яе падставе.--Artsiom91 (размовы) 16:23, 27 лютага 2016 (MSK)[адказаць]