Размовы пра шаблон:Userbox/Супраць be-tarask

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Я супраць выдаленія, бо шаблон не супярэчыць правілам і не падпадае пад "Недапушчальны змест старонкі ўдзельніка". У той жа час ў be-x-old існуюць юзербоксы, якія недапушчальны ў Вікіпедыі, бо правакуюць сацыяльную, ідэалагічную, нацыянальную ці рэлігійную варожасць:

--Чаховіч Уладзіслаў 22:01, 25 чэрвеня 2011 (UTC)

  • Удзельнік, які паставіў шаблон так тлумачыць: негатыўны пасыл. Я согласен с этим - надо удалить. А то ещё кто нибудь напридумывает Супраць en, de, ru, uk....--Амба 22:22, 25 чэрвеня 2011 (UTC)
Я цалкам згодны з шаблонам і лічу be-x-old вялікай раскошай, улічваючы моўную сітуацыю ў краіне - білінгвізм з перавагай рускай мовы. Такім чынам адбываецца распыленне і так нешматлікіх рэсурсаў на цэлых 2 раздзелы.--Чаховіч Уладзіслаў 22:39, 25 чэрвеня 2011 (UTC)
Да таго гэты шаблон не абражае ўдзельнікаў праектаў і іх перакананні, выказванне ідэі пра зачыненне альтэрнатыўнага разд. = выказванне пра зачыненне ст. м. Маладзёжная, бо ў цяперашні час яна наогул не патрэбна і не акупае ўкладзеныя сродкі. --Чаховіч Уладзіслаў 22:46, 25 чэрвеня 2011 (UTC)
  • У нас нет правил подведения итогов обсуждений и голосований по удалению/не удалению страниц. Надо их придумать (правила), обсудить и проголосовать.--Амба 22:54, 25 чэрвеня 2011 (UTC)
Справа ў тым, что набяжыць кучка вечна пакрыўджаных удзельнікаў з be-x-old з бервяном ў воку і зменіць на сваю карысць рашэнне. --Чаховіч Уладзіслаў 23:01, 25 чэрвеня 2011 (UTC)
Як набягуць, так і адбягуць, - зробім цэнз для галасавання не менш, скажам, 10 тыс. правак у нашым раздзеле - і ўсё. - Hard Sin 13:28, 2 ліпеня 2011 (UTC)
Давайце не будзем ківаць на суседзяў, што ў іх не так. У нас спачатку трэба зрабіць добра. Цярпення не хапае бачыць, як лётаюць да суседзяў і шукаюць, што ў іх не так, замест таго, каб глядзець на свае агрэхі. Што тычыцца гэтага шаблона, пачакаем іншых думак. Чым больш людзей выкажуцца, тым слушней будзе рашэнне. Правіла падвядзення вынікаў не трэба там, дзе шукаюць кансэнсус.---Хамелка / разм. 08:39, 26 чэрвеня 2011 (UTC)
Я за выдаленне шаблону, бо ён:
  • а) зноўку распальвае бессэнсоўныя фаламетрычныя спаборніцтвы паміж беларускімі Вікі-праектамі.
  • б) толькі правакуе ўдзельнікаў і не з'яўляецца канструктыўна карысным. Калі вы ўжо так хочаце закрыць тарашкевіцкую вікі, ідзіце на сайт Meta, падавайце заяўку на ангельскай мове і чакайце вынікаў галасавання. Юзэрбоксы ніяк не наблізяць вас да закрыцця be-x-old. --LexArt 11:20, 26 чэрвеня 2011 (UTC)
На сваёй старонцы ўдзельнік можа выказваць свае думкі і перакананні, можа заяўляць, што ён антыгомасексуаліст, шалее ад дранікаў, актыўна паліць і г.д. Лічыць удзельнік, што раздзел на альтэрнатыўным варыянце беларускай літаратурнай мовы павінен быць пераведзены ў рэжым чытання, хай лічыць. Ён нікога не заклікае да актыўных дзеянняў, проста так лічыць ён, гэта яго думка. --178.126.55.105 14:09, 26 чэрвеня 2011 (UTC)
Але ж юзэрбоксы не мусяць выклікаць палемікі, пра гэта яшчэ Джымба пісаў. Вось у вашых прыкладах шаблоны пра дранікі і паленне цалкам нейтральныя (удзельнік нікога не прымушае есці дранікі і не пускае дым у твар чытача праз манітор), пра антыгомасексуалістаў ужо горш, бо тут відавочная палемічнасць, да таго ж гомасексуалісты маюць права пакрыўдзіцца.Да чаго гэта прывядзе - правільна, тролінг. А яно нам трэба? Спакайней варта быць. Галоўнае - энцыклапедычныя мэты, а паспрачацца і на кухні можна, усё лепш за сеціўны брэх. --LexArt 06:35, 27 чэрвеня 2011 (UTC)
  • Думаю, калі змяніць колеры, якія дадаюць палітычнай афарбоўкі :) то можна і пакінуць. Палемікі тут ніякай няма, бо і паводле правілаў асобны раздзел для правапісу/графічнай сістэмы у Вікіпедыі заведзены быць не можа. --Максім Л. 07:22, 2 ліпеня 2011 (UTC)
Паспрабуем змяніць колер і трошкі тэкст (ніякай варожасці, заклікаў, прапаноў, - чыста меркаванне):
Жыццё на планеце Зямля было б лепшым без be-x-old
- Hard Sin 13:55, 2 ліпеня 2011 (UTC)

Я б пакінуў у тым стане, як яно ёсць цяпер - пазначаным да выдалення, але ўсё ж дзейным. У пытанні выдалення цалкам згодны з Джымба, больш за тое, ўпэўнены, што выдаленне юзербокса нічога не зменіць, нешта падобнае, няхай і ў другой форме, будзе з'яўляцца надалей, пакуль не зменіцца асабістая культура. Асобны ўдзельнік не можа адказваць за ўвесь праект, але можа і павінен усведамляць наступствы ўласных дзеянняў, кшталту размяшчэння юзербокса на асабістай старонцы. А што да наяўнасці/адсутнасці літаратурнай нормы па-за межамі асобнага правапісу, тут, напэўна, паўстрымаюся. Час пакажа. Mikalai Udodau 11:30, 2 ліпеня 2011 (UTC)

  • Калі ўдзельніку Вікіпедыі так ужо перашкаджае "тарашкевічаўская" частка, няхай сабе на здароўе карыстаецца гэтым шаблонам, але я прапаную крыху змяніць яго фармуліроўку, кшталту "Гэты ўдзельнік за аб'яднанне беларускамоўных Вікіпедый на аснове афіцыйнага правапісу". Сэнс той жа, але butthurt'а выклікаць не павінен. --Кандрашка 14:00, 10 верасня 2011 (UTC)