Перайсці да зместу

Раланда дэ Тэла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раланда дэ Тэла
Дата нараджэння 14 верасня 1888(1888-09-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 1967(1967-10-09) (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Званне brigadier general[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Military Medal of Spain Cross Laureate of Saint Ferdinand

Хеліядора Раланда дэ Тэла-і-Кантас (ісп.: Heliodoro Rolando de Tella y Cantos; 14 верасня 18889 кастрычніка 1967) — іспанскі ваенны дзеяч, брыгадны генерал, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі .

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Гамеане (правінцыя Луга). Паходзіў з сям’і заможных сялян. Скончыў Таледскую пяхотную акадэмію. Служыў у Іспанскім Марока. Удзельнічаў у Рыфскай вайне, падчас якой атрымаў некалькі ўзнагарод[1].

З моманту стварэння Другой іспанскай рэспублікі ў 1931 годзе дэманстраваў вялікую варожасць да новага рэжыму[2]. У 1932 годзе ўдзельнічаў ў Санхурхадзе[3], няўдалым дзяржаўным перавароце пад кіраўніцтвам генерала Санхурха[4], за што дэпартаваны ў Вілу Сіснерас (Іспанская Сахара). Амніставаны ў 1934 годзе.

Пасля ліпеньскага паўстання 1936 года і пачатку грамадзянскай вайны далучыўся да нацыяналістаў[5]. На чале калоны ўдзельнічаў у Эстрэмадурскай аперацыі, бітвах за Мерыду[6] і за Бадахос[7].

У ходзе баёў пад Мадрыдам узначальваў войскі нацыяналістаў на фронце Усера і пад Сьюдад Універсітарыяй. Падчас гэтых падзей быў паранены[8]. Пасля папраўкі змагаўся на Эбра і ў Каталоніі.

12 ліпеня 1940 года быў прызначаны камандзірам 81-й дывізіі[9]. У 1941 годзе заняў пасаду ваеннага губернатара Бургоса[10]. Пазней стаў ваенным губернатарам Луга[1].

У 1943 годзе за адміністрацыйныя парушэнні быў пазбаўлены ўсіх воінскіх узнагарод. Прычыны заключаліся ў тым, што Тэла выкарыстоўваў транспартныя сродкі і ваенны персанал на сваёй мукамольнай фабрыцы. Па іншай версіі, гэта адбылося з-за манархічных поглядаў генерала[11].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Heli Rolando de Tella y Cantos: Galegos
  2. Gustau Nerín (2005); pág. 40
  3. Ramón Tamames (1974); pág. 192
  4. Ramón Tamames (1974); pág. 193
  5. Hugh Thomas (1976); pág. 403
  6. Hugh Thomas (1976); pág. 404
  7. Hugh Thomas (1976); pág. 408
  8. BOE núm. 543 (17 de abril de 1938)
  9. BOE núm. 212 (12 de julio de 1940)
  10. BOE núm. 29 (29 de enero de 1942)
  11. Paul Preston (2008); pág. 151

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Nerín, Gustau (2005). La guerra que vino de África. Barcelona: Crítica SL. p. 107. ISBN 84-8432-618-7
  • Preston, Paul (2008). El Gran manipulador. La Mentira cotidiana de Franco. Ediciones B S.A. ISBN 9788466638296. Consultado el 10 de abril de 2012. 
  • Tamames, Ramón (1974). Historia de España Alfaguara VII. La República. La Era de Franco. ISBN 9788420620510
  • Thomas, Hugh (1976). La Guerra Civil Española. Barcelona: Ed. Grijalbo. ISBN 84-253-2767-9