Перайсці да зместу

Раман Сямёнавіч Ваткін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Сямёнавіч Ваткін
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1925(1925-06-11)
Памёр 23 чэрвеня 1998(1998-06-23) (73 гады)

Раман Сямёнавіч Ваткін (11 чэрвеня 1925, г. Данецк — 23 чэрвеня 1998) — беларускі трэнер па спартыўнай гімнастыцы. Заслужаны трэнер БССР (1962), заслужаны трэнер СССР (1973), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1971)[1].

У восьмым класе Рома Ваткін стаў чэмпіёнам Данецкай вобласці па гімнастыцы, у бегу на 100 метраў і скачках у даўжыню. Нарматыў майстра спорту СССР выканаў ў 1950 годзе. Стаўшы чэмпіёнам Беларусі па спартыўнай гімнастыцы, утрымліваў гэтае званне 10 разоў і быў нават уключаны ў зборную СССР[2].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1952 годзе. З 1980 дзяржаўны трэнер зборнай каманды СССР па спартыўнай гімнастыцы па БССР. Сярод выхаванцаў М. Мілігула  (англ.). Старэйшы трэнер зборнай каманды гімнастаў БССР — пераможцы Спартакіяды народаў СССР (1975)  (руск.)[1].

«За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Будапешта», «За ўзяцце Вены», а таксама «ордэн Айчыннай вайны» і два медалі «За баявыя заслугі»[2].

Зноскі

  1. а б Ваткин Роман Семёнович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 105. — 737 с.
  2. а б Династия Ваткиных Архівавана 17 сакавіка 2017. (руск.)
  3. Valeriya Vatkina Архівавана 6 лістапада 2012. (англ.)