Раман Фёдаравіч Чарненка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Фёдаравіч Чарненка
Дата нараджэння 1861
Дата смерці не раней за 1903
Род дзейнасці урач, судовы медык, паразітолаг, ваенны ўрач
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар

Раман Фёдаравіч Чарненка (1861 — ?) — беларускі і расійскі медык. Судовы медык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1861 годзе ў сялянскай сям’і[1]. Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт.

У 1890 годзе згаданы земскім урачом у г. Суражы.

Пасля заканчэння Ваенна-медыцынскай акадэміі з 1898 года складаўся лекарам пры 161-м пяхотным Александропальскім палку  (руск.)[2].

З 1902 па 1907 год займаў пасаду памочніка ўрачэбнага інспектара пры магілёўскім губернскім праўленні[3].

У 1904 годзе быў камандзіраваны на руска-японскую вайну[4].

У 1914 годзе займаў пасаду ўрачэбнага інспектара пры санкт-пецярбургскім губернскім праўленні[5].

Навуковая і педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць звязана з паразіталогіяй. Выкладаў у Цэнтральная фельчарскай школе для Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай губерняў[6].

Асобныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • К вопросу о частоте глист у жителей Суражского уезда Черниговской губернии : диссертация на степень доктора медицины лекаря Р. Ф. Черненко. — Гомель, 1896.

Адрасы[правіць | правіць зыходнік]

У Санкт-Пецярбургу жыў па адрасе Пецярбургскі бок  (руск.), вул. Шырокая  (руск.), д. 9[5].

Зноскі