Раскрапаваны ордар
Выгляд
Раскрапаваны ордар, раскрапоўка — спосаб пластычнага тэктанічнага дзялення фасада, калі калона (пілястра) разам з часткай антаблемента, які знаходзіцца над ёй, і, калі ёсць, з п'едэсталам высунута адносна сцяны.
Выкарыстоўваецца для павышэння кампазіцыйнай выразнасці будынка. Гэты архітэктурны прыём быў характэрны для архітэктуры барока, якая пазбягала плоскіх фасадаў (да гэтага сустракалася ў архітэктуры Старажытнага Рыма)[1].
Зноскі
- ↑ Раскрапоўка Архівавана 1 студзеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- РАСКРАПОЎКА(недаступная спасылка) // СЛОЎНІК ДОЙЛІДА
- Раскрапаваны ордар // Інфармацыйны партал «Гільдыя Дойлідаў» (руск.)