Вайтангі
Вайтангі
| ||||||||
Вайтангі або Ваітангі — раён новазеландскага горада Пайхія, які знаходзіцца ў рэгіёне Нортленд непадалёку ад Бухты астравоў. Агульная колькасць жыхароў Вайтангі і Пайхія складае каля 7250 чалавек. Насельніцтва жыве пераважна дзякуючы турызму, некаторыя жыхары горада займаюцца рыбалоўствам, а таксама будаўніцтвам лодак.
6 лютага 1840 года ў часова раскінутым шатры з назвай «будынак пагаднення» (гл. здымак злева) адбылася сумесная ратыфікацыя пагаднення Вайтангі прадстаўнікамі Вялікабрытаніі і кіраўнікамі маоры з саюзу аб’яднаных плямён Новай Зеландыі. Па дзяржаўнаму пагадненню Новая Зеландыя афіцыйна набыла статус калоніі і, такім чынам, увайшла ў склад Брытанскай Імперыі. Гэтая дата лічыцца «днём нараджэння» сучаснай Новай Зеландыі, а 6 лютага адзначана як нацыянальнае свята краіны — Дзень Вайтангі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Waitangi.net.nz Інфармацыя пра горад (на англійскай мове)