Перайсці да зместу

Вялікабрытанія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
англ.: United Kingdom of Great Britain and Northern Ireland
Герб Вялікабрытаніі
Сцяг Вялікабрытаніі Герб Вялікабрытаніі

Дэвіз: «Dieu et mon droit»
«Бог і маё права»
Гімн: «God Save the King»
Заснавана 1 студзеня 1801[заўв 1]
Афіцыйная мова Англійская[заўв 2]
Сталіца Лондан
Найбуйнейшыя гарады Лондан, Бірмінгем, Глазга, Манчэстэр, Эдынбург, Ліверпул
Форма кіравання Парламенцкая манархія
Кароль
Прэм’ер-міністр
Карл III
Кір Стармер
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

243.610 км²
1.34
Насельніцтва
• Ацэнка (2015)
Шчыльнасць

65.110.000 чал. (22-я)
255,6 чал./км²  (51-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2019)
  • На душу насельніцтва

$3,131 трлн  (9-ы)
$46.827  (26-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2019)
  • На душу насельніцтва

$2,744 трлн  (6-ы)
$41.030  (20-ы)
ІРЧП (2018) 0,920[1] (вельмі высокі) (15-ы)
Этнахаронім Брытанцы, Брытанец, Брытанка
Валюта фунт стэрлінгаў
Авіякампанія British Airways
Інтэрнэт-дамен .uk і .gb[2][3]
Код ISO (Alpha-2) GB
Код ISO (Alpha-3) GBR
Код МАК GBR
Тэлефонны код +44
Часавыя паясы UTC+0

Вялі́кабрыта́нія (англ.: Great Britain), Злу́чанае Карале́ўства Вялі́кабрыта́ніі і Паўно́чнай Ірла́ндыі (англ.: United Kingdom of Great Britain and Northern Ireland) — астраўная дзяржава на паўночным захадзе Еўропы. Плошча 242,5 тыс.кв.км. Размешчана на востраве Вялікабрытанія, паўночным усходзе Ірландыі і шэрагу меншых астравоў і архіпелагаў. Мяжуе па сушы з Ірландыяй. Пралівам Ла-Манш аддзяляецца ад Францыі, з якой мае марскую мяжу. Геаграфічна адносіцца да рэгіёну Паўночнай Еўропы, таксама лічыцца часткай Заходняй Еўропы. Сталіца — горад Лондан — глабальны горад і фінансавы цэнтр. Афіцыйныя мовы: англійская (дэ-факта), ва Уэльсе — валійская.

Вялікабрытанія — унітарная парламенцкая дэмакратыя, канстытуцыйная манархія. Брытанскі кароль Карл III уладарыцы з 2022 года. Злучанае Каралеўства складаецца з чатырох гістарычных абласцей, што маюць свае ўрады і карыстаюцца шырокай аўтаноміяй: Англія, Шатландыя, Уэльс і Паўночная Ірландыя са сталіцамі ў Лондане, Эдынбургу, Кардыфе і Белфасце адпаведна. Востраў Мэн і Нармандскія астравы фармальна не ўваходзяць у склад Злучанага Каралеўства, з’яўляючыся «Кароннымі землямі». 14 раскіданых па ўсім свеце заморскіх тэрыторый — рэшткі Брытанскай каланіяльнай імперыі, што калісьці займала чвэрць населенай сушы.

Адзінае Англійскае каралеўства сфарміравалася ў ІХ стагоддзі, у выніку аб’яднання дробных дзяржаў англасаксаў. Каралеўства Вялікабрытанія ўтварылася ў 1707 годзе ў выніку палітычнага аб’яднання Англіі (уключаючы Уэльс) і Шатландыі. Яшчэ раней, у 1603 годзе, кароль Шатландыі Якаў VI (James VI) атрымаў у спадчыну троны Англіі і Ірландыі ў рэжыме дынастыйнай уніі, дэ-факта аб’яднаўшы пад сваёй уладай усе 3 краіны. У 1800 годзе Каралеўства Вялікабрытанія і Каралеўства Ірландыя аб’ядналіся, утварыўшы Злучанай Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, якое пасля аддзялення ад яго Ірландскай Вольнай дзяржавы ў 1922 займела сённяшнюю назву.

З насельніцтвам у 66 млн чалавек у 2017 Вялікабрытанія займала 22 месца ў спісе самых населеных краін свету. Каралеўства мае адзін з самых высокіх у ЕС паказчыкаў натуральнага прыросту насельніцтва. Пераважная большасць вернікаў — англікане. Адносіцца да найбольш густанаселеных краін свету. У агламерацыі Лондана пражывае 10,3 млн чалавек. Іншыя буйныя гарадскія раёны ўключаюць Манчэстэр, Бірмінгем, Лідс, Глазга і Ліверпуль.

Вялікабрытанія — высокаразвітая постіндустрыяльная дзяржава з пятым у свеце намінальным ВУП і дзявятым па парытэце пакупніцкай здольнасці. Мае высокі даход паводле класіфікацыі Сусветнага банка і вельмі высокі ўзровень ІЧР. Краіна з’яўляецца магутным прамысловым вытворцам, фінансавым цэнтрам, экспарцёрам паслуг. Да таго ж Вялікабрытанія, у адрозненні ад большасці развітых краін свету, выдатна забяспечана паліўнымі рэсурсамі.

У XVIII стагоддзі — першая краіна, закранутая Прамысловай рэвалюцыяй, у XIX стагоддзі — самая магутная дзяржава свету, Вялікабрытанія і сёння застаецца сусветным палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам. Гэта ядзерная дзяржава з 1952 года (прызнаная ў адпаведнасці з Дагаворам аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі 1968 года), сталы член Савета Бяспекі ААН. З’яўляецца членам Вялікай Сямёркі, АЭСР. Як былая метраполія Брытанскай імперыі сёння ачольвае Садружнасць нацый. У 1973 увайшла ў склад ЕС, у 2016 вырашыла пакінуць арганізацыю, што мае канчаткова адбыцца ў 2020. Як паказала гісторыя, працэдура Брэксіту аказалася складанай і пакутлівай.

Акт аб Уніі 1707 года злучыў Англію і Шатландыю ў «адзінае Каралеўства Вялікабрытанія». Акт аб Уніі 1800 года паяднаў каралеўствы Вялікабрытанія і Ірландыя ў «Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі». У 1922 годзе на большай частцы вострава Ірландыя была ўтворана незалежная Ірландыя, што адбілася і на назве Злучанага Каралеўства: з таго часу «Ірландыя» ў ёй ператварылася ў «Паўночную Ірландыю». Назвы «Вялікабрытанія» і «Брытанія» могуць ужывацца як у дачыненні да вострава Вялікабрытанія, так і да ўсяго Злучанага Каралеўства. Афіцыйныя інстытуты адаюць перавагу форме «Злучанае Каралеўства» (або скарочана U.K.). Прыметнік «брытанскі» ўжываецца ў дачыненні да ўсяго, што звязана са Злучаным Каралеўствам.

Само слова Брытанія з’явілася яшчэ ў антычныя часы і яго этымалогія застаецца няяснай: хутчэй за ўсё яно паходзіць ад кельцкага *Pretani, што можа азначаць або «расфарбаваны (татуяваны) люд», або ўтворана ад кораня *prit, што значыць «форма, абрыс».

Таксама Вялікабрытанію называюць Альбіёнам. Папулярная ў І тыс.н.э., гэтая назва затым страціла геаграфічнае ды палітычнае значэнне і ўжываецца ў асноўным у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы як прыгожая метафара.

Геаграфічнае становішча

[правіць | правіць зыходнік]
Скай — адзін з найвялікшых астравоў архіпелага Унутраныя Гебрыдскія астравы.

Плошча Вялікабрытаніі: 242,495 тыс. км² з якіх на водныя аб’екты прыходзіцца 1,34 %. Вялікабрытанія знаходзіцца на паўночным захадзе Еўропы і займае Брытанскія астравы — (востраў Вялікабрытанія і паўночна-ўсходнюю частку вострава Ірландыя. Злучанаму Каралеўству належыць вялікая колькасць дробных астравоў і архіпелагаў (Мэн, Нармандскія астравы і інш). Усё гэта абмываецца Атлантычным акіянам і яго морамі: Паўночным на ўсходзе, Ірландкім і Кельцкім — на захадзе. Паўднёва-ўсходняе ўбярэжжа размяшчаецца ўсяго ў 35 кіламетрах ад паўночнага берага Францыі, дзве краіны раздзеленыя пралівам Ла-Манш. Вялікабрытанія мае вельмі моцна зрэзаную берагавую лінію, 12-ую па даўжыні ў свеце.

Вялікабрытанія размешчана паміж 49° і 61° паўночнай шыраты і паміж 9° заходняй даўгаты і 2° усходняй даўгаты. Праз Грынвіцкую абсерваторыю ў Лондане праходзіць нулявы мерыдыян.

Гара Скіда ў нацыянальным парку Азёрны край

На поўначы і захадзе пераважае горны рэльеф — сярэдневышынныя Паўночна-Шатландскае нагор’е і Грампіянскія горы вышынёй да 1344 м (гара Бэн-Нэвіс), нізкія (300—800 м) Пенінскія і Кембрыйскія горы. Горы рассечаны старажытным зледзяненнем і месцамі перакрыты лававымі покрывамі. На поўдні і паўднёвым усходзе размясціліся ўзгорыстыя раўніны, складзеныя вапнякамі і мелавымі тоўшчамі, якія на ўзбярэжжах утвараюць 60-метровыя грады-ўступы. Самая нізкая кропка краіны — Фенланд (-4 м).

Вялікабрытанія выдзяляецца запасамі каменнага вугалю і жалезных руд. Ёй таксама належаць нафта і прыродны газ на шэльфе Паўночнага мора.

У клімаце Брытанскіх астравоў праяўляецца ўплыў цёплага Паўночна-Атлантычнага цячэння і заходняга пераносу. Клімат умераны марскі, вільготны: з цёплымі зімамі (на захадзе — вышэй за +4 °C, на ўсходзе — ніжэй), халаднаватым летам (ад +12 °C — на поўначы, да +17 °C — на поўдні). Ападкаў да 3000 мм у год на захадзе і 600—750 мм на паўднёвым усходзе.

Рэкі галоўнага вострава кароткія і шматводныя. Асноўныя артэрыі Вялікабрытаніі: Тэмза — 334 км, Северн — 310 км, Трэнт, Мерсі — 109 км, Клайд — 170 км. Рэкі злучаны сістэмай каналаў. На поўначы Англіі, у Шатландыі і Паўночнай Ірландыі шмат азёр, пераважная большасць з якіх мае ледавіковае паходжанне. Найбуйнейшыя азёры: Лох-Нес (56 км²) у Шатландыі, і Лох-Ней (Lough Neagh, 396 км²) у Паўночнай Ірландыі.

Лес Пазлвуд існуе па меншай меры з 1600 года. Ён стаў прататыпам Векавечнага лесу ва «Уладары пярсцёнкаў»

У Старажытнасці і Сярэдневякоўі Вялікабрытанія, за выключэннем гарыстай Шатландыі і рэгіёнаў, у якіх мноства багнаў і балот, была пакрытая ліставымі лясамі з буку і дубу. Аднак праз дзейнасць чалавека сёння лясы займаюць толькі каля 1/10 часткі тэрыторыі краіны. Найбуйнейшыя лясныя масівы знаходзяцца ў Нартумберлэндзе (Northumberland), Сасексе (Sussex), Норфалку (Norfolk), Уэльсе і паўночна-ўсходняй Шатландыі. Дзе-нідзе захаваліся старажытныя рэлтіктавыя лясы, такія як Пазлвуд.

Прыкладна чвэрць плошчы Вялікабрытаніі занята верасоўнікамі і пусткамі, дзе растуць пераважна верас, чарніцы і сфагнум. На нагор’ях таксама расце сівец, у высакагорных раёнах — пераважна арктаальпійскія віды раслін. Падобная расліннасць таксама характэрная для ўсходу Паўночнай Ірландыі і Морны.

У Вялікабратыніі амаль не засталося буйных драпежнікаў: ваўкі, дзікі і бурыя мядзведзі былі цалкам знішчаныя. Зубры зніклі яшчэ ў Сярэдневякоўі. Найбуйнейшы сысун, які жыве ва ўмовах дзікай прыроды — высакародны алень. З драпежнікаў засталіся толькі невялікія: выдры, лісы, барсукі, гарнастаі. Размяшчэннем астравоў на шляху сезонных птушыных міграцый тлумаыцца вялікая разнастайеасць птушак (каля 200 відаў), самыя звычайныя з якіх — вераб’і, дразды, берасцянкі, курапаткі, галубы.

Сёння ў цэнтральнай частцы краіны вучоныя імкнуцца аднавіць папуляцыі буйных жывёл, завозячы звяроў з кантынентальнай Еўропы. Асушэнне балот прывяло да таго, што папуляцыі птушак сталі скарачацца, таму эколагі імкнуцца спыніць гэты працэс, ствараючы запаведнікі.

Першабытная гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Засяленне Брытанскіх астравоў людзьмі сучаснага тыпу (краманьёнцамі) пачалося каля 30 000 гадоў назад і адбывалася хвалямі[4]. Лічыцца, што ў канцы дагістарычнага перыяду насельніцтва належала пераважна да культуры астраўных кельтаў (брытаў на востраве Брытанія і гэлаў на востраве Ірландыя)[5].

Старажытнасць

[правіць | правіць зыходнік]
Стоўнхендж у Уілтшыры пачаў будавацца каля 2500 гадоў да н. э.

Рымскае заваяванне Брытаніі пачалося ў 43 годзе да н. э. і правяло да 400-гадовага рымскага кіравання амаль на ўсім востраве (акрамя Шатландыі). Пасля заняпаду Рымскай Імперыі амаль увесь востраў (акрамя Шатландыі і Уэльса) занялі англы, саксы і юты — плямёны германскай моўна-культурнай групы. Яны асіміляваліся з кельтамі[6].

Сярэдневякоўе

[правіць | правіць зыходнік]

У X стагоддзі дробныя англа-саксонскія каралеўствы аб’ядналіся, утварыўшы Каралеўства Англія[7], у той час калі гэлы, якія, меркавана, мігрыравалі з паўночна-заходняй Ірландыі ў V стагоддзі[8][9], аб’ядналіся з піктамі і ўтварылі ў IX ст. Шатландскае каралеўства[10].

Дыван з Баё паказвае бітву пры Гастынгсе.

У 1066 годзе нармандцы ўварваліся ў Англію на чале з герцагам Вільгельмам, падпарадкавалі сабе ўсю краіну, а затым Уэльс, а пазней і пераважную частку Ірландыі. Яны прынеслі на астравы феадалізм паўночна-французскага ўзору і нарманда-французскую культуру[11].

Наступныя каралі Англіі няўдала спрабавалі анексаваць Шатландыю. Вольналюбівая Шатландыя сцякала крывёю, але захоўвала сваю незалежнасць. Наследаванне значных французскіх тэрыторый і прэтэнзіі на французскі трон бясконца ўцягвалі англійскіх манархаў у канфлікты з Францыяй, найбольш значным з якіх стала Стагадовая вайна[12].

Новы час (да 1707 года)

[правіць | правіць зыходнік]
Генрых VIII, кароль Англіі ў 1509—1547 гг. Ініцыяваў пачатак Рэфармацыі і стварэнне Англіканскай царквы
Лізавета I, каралева Англіі ў 1558—1603 гг. Яе кіраванне называюць «залатым векам Англіі». Пры ёй англійскі флот разграміў іспанскую Непераможную армаду, пачалася каланізацыя заморскіх зямель, квітнела культура.

У 1536 годзе парламент Англіі у аднабаковым парадку анексаваў Уэльс [13], а Ірландыя з 1542 года апынулася ў асабовай уніі з Англійскай каронай[14]. На тэрыторыях, якія пазней сталі Паўночнай Ірландыяй, землі каталіцкага гэльскага дваранства былі канфіскаваныя і перайшлі да пратэстанцкіх каланістаў з Англіі і Шатландыі[15].

У XVI стагоддзі ў краінах, якія сёння складаюць Вялікабрытанію, адбыліся працэсы Рэфармацыі, што прывяло да ўтварэння пратэстанцкіх дзяржаўных рэлігій у кожнай з іх[16], у прыватнасці, у Англіі (Рэфармацыя ў Англіі) і Шатландыі (Рэфармацыя ў Шатландыі).

У 1603 годзе каралеўствы Англіі, Шатландыі і Ірландыі былі аб’яднаныя ў парадку асабовай уніі, калі кароль Шатландыі Якаў VI атрымаў у спадчыну кароны Англіі і Ірландыі і перавёў свой двор з Эдынбурга ў Лондан. Тым не менш, кожная краіна захавала сваю палітычную ідэнтычнасць і свае палітычныя інстытуты[17][18].

У сярэдзіне XVII стагоддзя ўсе тры каралеўствы былі ўцягнутыя ў серыю ваенных канфліктаў (уключаючы грамадзянскую вайну), якія прывялі да звяржэння манархіі ў 1649 годзе і кароткатэрміновага ўсталявання ўнітарнай Англійскай рэспублікі[19][20]. Хаця манархія была адноўлена ў 1660 годзе, у выніку Славутай рэвалюцыі 1688 года стала зразумелым, што, у адрозненне ад астатняй Еўропы, абсалютная манархія не мае будучыні. Палітычнае ўладкаванне склалася на базе канстытуцыйнай манархіі і парламенцкай сістэмы[21]. У гэты перыяд, асабліва ў Англіі, развіццё флоту прывяло да ператварэння краіны ў магутную марскую дзяржаву і каланіяльную імперыю[22][23].

Пасля Акта аб Уніі (1707—1921 гг)

[правіць | правіць зыходнік]
Дамова аб Уніі, якая абвяшчала стварэнне аб’яднанага каралеўства Вялікабрытаніі

1 мая 1707 года з’явілася Каралеўства Вялікабрытанія, створанае палітычнай уніяй каралеўстваў Англіі і Шатландыі у адпаведнасці з Дамовай аб Уніі 1706 года, якая была ўзгоднена ў папярэднім годзе ды ратыфікавана Англійскім і Шатландскім парламентамі [24][25][26].

У XVIII стагоддзі краіна выконвала важную ролю ў развіцці перадавых ідэй парламентарызму, а таксама зрабіла ўнёсак у літаратуру, мастацтва і навуку[27]. Прамысловая рэвалюцыя, якая пачалася ў Брытаніі, змяніла краіну, забяспечыла рост Брытанскай Імперыі і паскорыла каланіяльнае развіццё, уключаючы гандаль рабамі (хаця пасля прыняцця Акта аб Гандлі Рабамі ў 1807 годзе Злучанае Каралеўства заняла галоўную ролю ў барацьбе з ім)[28]. Брытанія была ў першую чаргу засяроджана на калоніях у Паўночнай Амерыцы. Пасля іх страты ў выніку вайны за незалежнасць ЗША, імперскія амбіцыі былі накіраваныя ў іншыя рэгіёны планеты, у прыватнасці на Аўстралію, Індыю і Афрыку[29].

У 1800 годзе парламенты Вялікабрытаніі і Ірландыі прынялі Акт аб уніі, аб’яднаўшы два каралеўствы і стварыўшы Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, якое з’явілася 1 студзеня 1801 года[30].

Бітва пры Ватэрлоа пазначыла канец Напалеонаўскіх войн пачатак Pax Britannica.

Пасля паразы Францыі ў рэвалюцыйных і напалеонаўскіх войнах (1792—1815) Вялікабрытанія аказалася галоўнай марской і эканамічнай дзяржавай у свеце (з Лонданам — найбуйнейшым горадам на планеце прыкладна ў 1830-х па 1930-я гады)[31] і заставалася звышдзяржавай прыкладна да сярэдзіны XX стагоддзя[32]. Не маючы канкурэнцыі на моры, Брытанія прыняла на сябе ролю сусветнага арбітра, становішча, пазней вядомае як «Pax Britannica»[33]. Гэта быў таксама перыяд хуткага эканамічнага, каланіяльнага, прамысловага росту. Англія метафарычна звала сябе «майстэрняй свету»[34]. Брытанская Імперыя далучыла да сябе Індыю, Аўстралію і Новую Зеландыю, стварыла цэлы ланцужок калоній у Афрыцы (Егіпет, землі сучасных Судана, Кеніі, Танзаніі, Батсваны, ПАР), заняла іншыя тэрыторыі па ўсім свеце. Апрэч фармальнага кантролю над калоніямі, дамінаванне Брытаніі ў сусветным гандлі азначала і фактычны эканамічны кантроль над многімі краінамі, такімі як Кітай, Аргенціна, Тайланд[35][36].

Пяхота Каралеўскіх ірландскіх стралкоў у час Бітвы на Соме. Болей за &&&&&&&&&0885000.&&&&&0885 000 брытанскіх салдат загінулі ў бітвах Першай Сусветнай вайны

На ўнутраным рынку адбыўся пераход да палітыкі вольнага гандлю, laissez-faire і значнага пашырэння гандлю. У краіне назіраўся хуткі эканамічны рост, які суправаджаўся хуткай урбанізацыяй, што прывяло да значных сацыяльных трансфармацый, у тым ліку шокавых[37]. У канцы ХІХ стагоддзя іншыя краіны сталі складаць канкурэнцыю Брытаніі ў індустрыяльным дамінаванні[38].

Брытанія, разам з Расіяй, Францыяй і ЗША (з 1917 года), была адной з краін, якія вялі барацьбу супраць Германскай імперыі і яе саюзнікаў у Першай сусветнай вайне (1914—1918)[39]. У Брытаніі было мабілізавана каля 5 мільёнаў людзей[40], якіх сабралі па ўсёй імперыі і з некаторых рэгіёнаў Еўропы. Нацыя атрымала каля 2,5 мільёнаў параненых і скончыла вайну з вялізным суверэнным доўгам[40]. Пасля вайны Вялікабрытанія атрымала мандат Лігі нацый на былыя германскія і асманскія калоніі, дзякуючы чаму разраслася да найвялікшых памераў, пакрыўшы адну пятую частку сушы, дзе жыло каля чвэрці сусветнага насельніцтва[41]. Аднак рост ірландскага нацыяналізму і спрэчкі ўнутры Ірландыі адносна умоў Гамруля прывялі да фактычнага падзелення вострава ў 1921 годзе[42] на незалежную Ірландскую вольную дзяржаву і Паўночную Ірландыю, якая засталася ў складзе Вялікабрытаніі[43].

Найноўшы час (1921 — цяперашні час)

[правіць | правіць зыходнік]

Вялікая дэпрэсія (1929—1932) пачалася, калі Злучанае Каралеўства яшчэ не паспела аднавіць эканоміку пасля Першай сусветнай вайны. Пачаліся хваляванні, уключаючы сацыяльныя і палітычныя пратэсты[44].

Брытанскія салдаты высаджваюцца ў Нармандыі. Вялікабрытанія згубіла ў Другой сусветнай вайне каля &&&&&&&&&0450000.&&&&&0450 000 чалавек

Брытанія, разам з Францыяй і сваімі калоніямі, абвясціла вайну Германіі 3 верасня 1939 года, што ператварала ранейшы польска-германскі канфлікт у глабальную вайну; была адным з трох галоўных саюзнікаў у Другой сусветнай вайне супраць краін «восі». Пасля паразы сваіх еўрапейскіх саюзнікаў Вялікабрытанія працягвала барацьбу з Германіяй, у прыватнасці, у Бітве за Брытанію і Бітве за Атлынтыку. У час вайны і пасля перамогі над Трэцім Рэйхам Злучанае каралеўства было адной з трох дзяржаў, якія ўдзельнічалі ў серыі канферэнцый па пасляваенным ўладкаванні свету: Тэгеранская канферэнцыя (1943), Ялцінская канферэнцыя (люты, 1945), Патсдамская канферэнцыя (лета 1945). Вайна пакінула краіну ў цяжкім фінансавым становішчы і з вялікім доўгам перад ЗША, якія з 1948 года пачалі праграму па дапамозе Еўропе, вядомую як план Маршала. Брытанія выплаціла апошнюю суму ваеннага доўгу ЗША толькі ў 2006 годзе[45].

Пасля Другой сусветнай вайны страціла ролю лідара сярод вялікіх дзяржаў. Ва ўнутранай палітыцы ўзмацніўся ўплыў лейбарыстаў.

У 1949 годзе Злучанае Каралеўства стала адным з заснавальнікаў НАТА і з таго часу з’яўляецца галоўным еўрапейскім стратэгічным саюзнікам ЗША. У 1982 годзе Вялікабрытанія перамагла Аргенціну ў Фалклендскай вайне, што аднавіла ваенны аўтарытэт колішняй «уладаркі мораў». У 1973 годзе Вялікабрытанія ўступіла ў ЕС.

Тунэль пад дном Ла-Маншу злучыў Вялікабрытанію з кантынентам (6.5.1994).

Незадаволенасць міграцыйнай палітыкай арганізацыі і іншыя непаразуменні прывялі да рэферэндуму. 23 чэрвеня 2016 года адбыўся рэферэндум адносна членства Вялікабрытаніі ў Еўрапейскім Саюзе, на якім 51,9 % выбаршчыкаў выказалі жаданне пакінуць ЕС. Пасля гэтага прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран сышоў у адстаўку, а новым кіраўніком урада стала Тэрэза Мэй, якая запусціла працэс «брэксіту». У чэрвені 2017 года прайшлі датэрміновыя выбары, у выніку якіх Мэй захавала за сабой пасаду. Аднак з-за праблем з «брэксітам» яна таксама сышла ў адстаўку ў маі 2019. А ў ліпені новым лідарам кансерватыўнай партыі быў абраны Борыс Джонсан, які таксама заняў пасаду прэм’ер-міністра. Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі ў снежні 2019 завяршыліся перамогай кансерватараў. 31 студзеня 2020 Вялікабрытанія афіцыйна выйшла з Еўрапейскага Саюза.

Дзяржаўны лад і палітыка

[правіць | правіць зыходнік]

Адметнай характарыстыкай дзяржаўнага ладу Вялікабрытаніі з’яўляецца адсутнасць якога-небудзь адзінага дакумента, які можна было б назваць асноўным законам краіны, не існуе пісьмовай Канстытуцыі, больш таго, не існуе нават дакладнага пераліку дакументаў, якія адносіліся б да Канстытуцыі. Адносіны паміж народам і ўрадам рэгулююцца заканадаўчымі актамі, няпісанымі законамі і канвенцыямі. Важную ролю адыгрываюць статуты, пагадненні і міжнародныя дамовы. Адсутнасць Канстытуцыі дазваляе парламенту вельмі лёгка змяняць старыя і прымаць новыя законы. Ніводзін закон, прыняты аднойчы парламентам, не мае недатыкальнасці і можа быць зменены будучым парламентам.

Лізавета ІІ і Рональд Рэйган, 1982

Вялікабрытанія — парламенцкая манархія на чале з каралевай. Лізавета ІІ з Вінзарскай дынастыі, якая ўзышла на прастол у 1952, з’яўляецца самым доўгакіруючым і адначасова найстарэйшым у свеце лідарам дзяржавы на сённяшні дзень. Акрамя Вялікабрытаніі, Лізавета ІІ дэ-юрэ кіруе яшчэ 15 дзяржавамі свету — Аўстраліяй, Новай Зеландыяй і інш., вядомымі як Каралеўствы Садружнасці. Хоць Каралева і не мае рэальнай улады, ёй належыць «права раіць, заахвочваць і папярэджваць».

Вэстмінстэрскі палац — месца пасяджэнняў брытанскага парламента

Заканадаўчы орган — двухпалатны парламент (абіраная Палата абшчын і прызначаемая Палата лордаў — 650 і 780 крэслаў адпаведна). Закон, для таго каб быць прынятым, мусіць прайсці чытанні ў абедзвюх палатах і затым атрымаць каралеўскую санкцыю. Брытанская парламенцкая сістэма вядома як Вэстмінстэрская, яна легла ў аснову функцыянавання ўсіх парламенцкіх дэмакратый свету. Парламент з’яўляецца вышэйшым органам улады на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, нягледзячы на наяўнасць у Шатландыі, Уэльсе і Паўночнай Ірландыі ўласных кіраўнічых адміністрацыйных структур.

Урад узначальвае прэм’ер-міністр. Крэсла прэм’ера звычайна займае лідар партыі або кааліцыі, якой належыць бальшыня ў Палаце абшчын. Прэм’ер-міністр — як правіла са спісу сваёй партыі або кіруючай кааліцыі — прызначае кабінет міністраў, што фармальна пацвярджаецца манархам.

У канцы XX — пачатку XXI стагоддзя галоўную ролю у палітычным жыцці Вялікабрытаніі гуляюць партыі лейбарыстаў і кансерватараў. Лейбарысцкая партыя, што прадстаўляе традыцыі брытанскага сацыялізму, знаходзілася ва ўладзе ў 2000-х (прэм’ер-міністры Тоні Блэр (1997—2007) і Гордан Браўн (2007—2010)). У 2010-х рэй у брытанскай палітыцы вядзе Кансерватыўная партыя (прэм’еры Дэвід Кэмеран (2010—2016), Тэрэза Мэй (2016—2019), Борыс Джонсан (2019—2022), Ліз Трас (з 2022). Ліберальная партыя, што была ўплывовай сілай у XVIII — пачатку XX стагоддзя, сёння мае няшмат прыхільнікаў, а па колькасці крэслаў у парламенце ў 2015 годзе нават саступае левацэнтрысцкай Шатландскай нацыянальнай партыі. Астатнія месцы займаюць партыі ўскраін: валійская партыя Plaid Cymru і ірландскія Дэмакратычная юніянісцкая партыя і ультрарэспубліканская Шын Фейн, дэпутаты ад якой не займаюць сваіх крэслаў праз неабходнасць прысягаць на вернасць каралеве.

Знешняя палітыка

[правіць | правіць зыходнік]

Астраўное геаграфічнае становішча паўплывала на ход брытанскай гісторыі ды на рысы брытанскага характару. І ў ХХІ стагоддзі Вялікабрытанія, хоць і рухаючыся ў агульнаеўрапейскім цывілізацыйным накірунку, часта назірае за гэтым рухам з узбочыны. Нягледзячы на членства ў Еўрапейскім саюзе ў 1973—2019 гадах, астраўляне ані перайшлі на еўра, ані сталі часткай Шэнгенскай зоны. Міграцыйны крызіс сярэдзіны 2010-х і ўнутрыеўрапейскія супярэчнасці падштурхнулі Вялікабрытанію да выхаду з ЕС. З іншага боку, дзяржава захоўвае вельмі важную ролю ў свеце ў сілу гістарычнай інерцыі — як былая метраполія Брытанскай імперыі, ачольваючы Садружнасць Нацый; а таксама той ролі, якую англійская мова мае ў сучасным свеце; эканамічнай і фінансавай, а таксама, культурнай і медыйнай значнасці.

Беларуска-брытанскія адносіны

[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Злучаным Каралеўствам былі ўсталяваны 27 студзеня 1992 года. У ліпені 1993 года было адкрыта беларускае Генеральнае консульства у Лондане, якое ў чэрвені 1994 года было пераўтворана ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Першым паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі стаў Уладзімір Сянько. Амбасада Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Мінску функцыянуе з 1993 года па адрасе Карла Маркса 37. У 2013 годзе паслом Беларусі ў Вялікабрытаніі прызначаны Сяргей Алейнік. Амбасабар Злучанага Каралеўства ў Мінску — Фіёна Гіб.[46]

У першыя гады развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй адбываўся даволі інтэнсіўны палітычны дыялог. У снежні 1994 года Вялікабрытанію наведаў Старшыня Вярхоўнага Савету, а ў траўні 1995 г. — Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Чыгір. Былі падпісаны інвестыцыйныя пагадненні. Злучанае Каралеўства адным з першых у ЕС ратыфікавала пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве Беларусі з ЕС у 1996. У лістападзе 2008 для ўдзелу ў першым інвестыцыйным форуме ў Лондане Брытанію наведаў беларускі Прэм’ер Сяргей Сідорскі.

У кастрычніку 2016 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь Прынца Майкла Кенцкага, падчас якога ён быў прыняты Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам. У сакавіку 2018 Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей наведаў Лондан, дзе сустрэўся з брытанскім калегам Борысам Джонсанам.[47]

Адным з першых з Мінскам парадніўся англійскі горад Нотынгем, пабрацімам Гомеля стаў шатландскі горад Абердзін.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]
Краіны ў складзе Злучанага Каралеўства

Нягледзячы на тое, што Вялікабрытанія — дзяржава ўнітарная, у яе адміністрацыйным падзеле праглядаюць рысы федэратыўнасці. Афіцыйны сайт прэм’ер-міністра апісвае Вялікабрытанію як «краіны ўнутры краіны».[48] Вялікабрытанія складаецца з 4 адміністрацыйна-палітычных частак (краін або рэгіёнаў):

Паўночную Ірландыю таксама часта называюць правінцыяй.

Пад кантролем Вялікабрытаніі таксама знаходзяцца 3 залежныя тэрыторыі на Брытанскіх астравах і 14 заморскіх тэрыторый.

Залежныя тэрыторыі са сталіцамі:

Брытанскія астравы
Еўропа
Амерыка
Тэрыторыі, якія былі часткай Брытанскай імперыі. Сучасныя Брытанскія заморскія тэрыторыі падкрэслены чырвоным.
Атлантычны акіян
Акіянія
Індыйскі акіян
Полава-ўзроставая піраміда, 2017
Шчыльнасць насельніцтва паводле перапісу 2011

Перапіс насельніцтва ў Вялікабрытаніі адбываецца адначасова ва ўсіх яе частках кожныя дзесяць гадоў[49]. Паводле перапісу 2001 года агульнае насельніцтва Вялікабрытаніі склала 58 789 194 чалавека. Паводле перапісу насельніцтва 2011 насельніцтва краіны склала 63 181 775 чалавек[50]. Гэта трэцяя дзяржава ў Еўропе (без Расіі) пятая ў Садружнасці нацый і 22-я ў свеце па колькасці насельніцтва. У 2019 годзе у Злучаным Каралеўстве пражывае каля 67 млн чалавек.

Колькасць насельніцтва Вялікабрытаніі 1900—2017
Год Колькасць (чал.)
1900 &&&&&&&035405900.&&&&&035 405 900
1949 &&&&&&&050300000.&&&&&050 300 000
1959 &&&&&&&051900000.&&&&&051 900 000
1976 &&&&&&&055900000.&&&&&055 900 000
1998 &&&&&&&059100000.&&&&&059 100 000
2004 &&&&&&&059834900.&&&&&059 834 900
2008 &&&&&&&061114684.&&&&&061 114 684
2017 &&&&&&&066040229.&&&&&066 040 229

З 2001 па 2008 года насельніцтва расло з сярэднегадавым паказчыкам у 0,5 %, што больш за 0,3 % у перыяд з 1991 года па 2001 і 0,2 % у папярэдняе дзесяцігоддзе[51]. У 2010-х дадатны натуральны прырост насельніцтва (3 ‰) абумоўлены высокай нараджальнасцю сярод імігрантаў, удзельная вага якіх пастаянна расце. У 2008 годзе сумарны каэфіцыент нараджальнасці Вялікабрытаніі склаў 1,96 дзіцяці на адну жанчыну[52]. Шатландыя мае самы нізкі паказчык у 1,8 дзіцяці на адну жанчыну, у той час як Паўночная Ірландыя мела гэты паказчык на ўзроўні 2,11 у 2008 годзе.[52] Зрэшты, з 2012 года сумарны каэфіцыент нараджальнасці пачаў скарачацца і у 2017 складаў ужо 1,74. Апублікаваныя ў 2008 годзе дадзеныя аб насельніцтве ў сярэдзіне 2007 года сведчаць аб тым, што ўпершыню ў гісторыі Вялікабрытаніі было больш людзей пенсійнага ўзросту, чым дзяцей да 16 гадоў[53]. Паводле некаторых ацэнак, колькасць людзей узростам 100 гадоў і больш вырасце да 626 000 да 2080 года[54].

Белыя жыхары краіны складаюць 87 % насельніцтва (2011, перапіс). За перыяд 2001—2011 удзельная вага белых астраўлян скарацілася на 5 %. У 2001 годзе карэннае насельніцтва размяркоўвалася наступным чынам:

Значную частку белага насельніцтва складаюць мігранты з еўрапейскіх краін, сярод якіх найбольш шматлікая польская дыяспара.

Імігранты і іх дзеці пражываюць галоўным чынам у канурбацыях Вялікага Лондана, Уэст-Мідлендса і Мерсісайда. Яны складаюць каля 12 % насельніцтва краіны, у тым ліку[55]: выхадцы з Азіі (7 %), у тым ліку з Індыі, Пакістана і Бангладэш — 4,88 %; краін Афрыкі — 2 %, цемнаскурыя выхадцы з астравоў Карыбскага мора — 1 %. За перыяд 2001—2011 колькасць азіяцкіх мігрантаў вырасла на 69 %, удзельная вага — на 3 %.

Гл. таксама Беларусы ў Вялікабрытаніі.

Афіцыйнай мовай Вялікабрытаніі з’яўляецца англійская[56][57] — заходнегерманская мова, якая паходзіць ад старажытнаанглійскай, якая мела вялікую колькасць запазычанняў са старажытнаскандынаўскай, нармандскай, французскай і лацінскай моў. Англійская мова распаўсюдзілася па ўсім свеце, дзякуючы Брытанскай імперыі. Яна стала міжнароднай мовай бізнесу і самай распаўсюджанай другой вывучаемай мовай[58]. Шатландская мова паходзіць з ранняй паўночнай сярэднеанглійскай, як і яе дыялект ў паўночных графствах Ірландыі — ольстэрска-шатландская мова[59].

Чатыры кельцкія мовы выкарыстоўваюцца ў Вялікабрытаніі: валійская, ірландская, гэльская і корнская. Падчас перапісу 2001 каля 21 % насельніцтва Уэльса сказалі, што яны могуць размаўляць на валійскай[60], што больш за 18 % паводле перапісу 1991 года[61]. У Уэльсе школьнікам да 16 гадоў альбо выкладаюць на валійскай, альбо вучаць валійскай як другой мове[62].

Вячэрня ў Ёркскім саборы

Перапіс 2001 года ў Паўночнай Ірландыі паказаў, што 167 487 (10,4 %) людзей «мелі некаторае веданне ірландскай», практычна ўсе — з каталіцкага ці нацыяналістычнага насельніцтва. Больш за 92 000 чалавек у Шатландыі (крыху менш за 2 %) мелі некаторыя веды гэльскай, уключаючы 72 % жыхароў Знешніх Гебрыдаў[63]. Колькасць школьнікаў, якім выкладаюць валійскую, гаэлік або ірландскую, таксама расце[64]. Валійскі і шатландскі гэлік таксама можна пачуць далёка ад Брытанскіх астравоў: напрыклад на гэльскай размаўляюць ў Новай Шатландыі, Канадзе (асабліва на востраве Кейп-Брэтан)[65], а ў Патагоніі (Аргенціна) — на валійскай[66].

Вэстмінстэрскае абацтва — месца каранавання брытанскіх манархаў

У Злучаным Каралеўстве ў цэлым школьнікі абавязаны вучыць другую мову да пэўнага моманту: да 14 гадоў у Англіі[67], і да 16 у Шатландыі. Французская і нямецкая мовы — дзве найбольш вывучаемыя другія мовы ў гэтых двух рэгіёнах.

Абсалютная большасць вернікаў — хрысціяне, сярод іх — пратэстанты англіканскага кірунку. На тэрыторыі Англіі існуе царква з дзяржаўным статусам — Царква Англіі, свецкі кіраўнік якой — брытанскі манарх. Царква Англіі — адна з памесных цэркваў, што ўваходзяць у англіканскую супольнасць, на чале якой знаходзіцца духоўны лідар Архібіскуп Кентэрберыйскі. У пачатку ХХІ стагоддзя назіраецца няўхільны і хуткі адыход брытанцаў ад рэлігіі: так доля хрысціян у 2007—2016 гадах скарацілася з 72 да 58 %. Разам з мігранамі расце доля нехрысціянскіх канфесій, асабліва індуізму і ісламу (5 % у 2016).

Лонданскія хмарачосы з вышыні птушынага палёту

У Вялікабрытаніі высокая сярэдняя шчыльнасць насельніцтва (каля 265 чал./кв.км). Насельніцтва Англіі ў сярэдзіне 2016 года ацэньвалася ў 55,28 мільёны[68], што робіць яе краінай з адной з самых высокіх шчыльнасцей насельніцтва ў свеце, якая мае 415 жыхароў на квадратны кіламетр з асаблівай канцэнтрацыяй ў Лондане і на паўднёвым усходзе[69]. Ацэнкі сярэдзіны 2016 года мяркуюць насельніцтва Шатландыі ў 5,4 мільёны, Уэльса — 3,13 мільёны, а Паўночнай Ірландыі — 1,82 мільён са значна больш нізкім паказчыкам населенасці гэтых тэрыторый.

Узровень урбанізацыі складае 80 %. Асноўная частка гараджан канцэнтруецца ў найбуйнейшых агламерацыях — Вялікі Лондан і Вялікі Манчэстар. Да найбуйнейшых гарадоў адносяцца Лондан, Бірмінгем, Глазга, Ліверпуль, Лідс.

Банк Англіі, Лондан. Па ягоным узоры працуе большасць цэнтральных банкаў свету

Вялікабрытанія — высокаразвітая постіндустрыяльная краіна, буйны пастаўшчык прамысловай прадукцыі на сусветны рынак і буйны экспарцёр капіталу (пераважна ў развітыя краіны). Па агульным аб’ёме ВУП у Еўропе саступае толькі Германіі. ВУП на душу насельніцтва складае 45 500 долараў (2018). На сферу паслуг прыходзіцца 79 % аб’ёму ВУП.[70] У шматгаліновай прамысловасці вядучую ролю адыгрываюць сучасныя галіны: складанае і навукаѐмістае машынабудаванне, хімічныя вытворчасці. Сельская гаспадарка адрозніваецца высокім узроўнем прадукцыйнасці працы і выкарыстаннем інтэнсіўных тэхналогій.

Эканоміка краіны рынкавая, з частковым дзяржаўным рэгуляваннем. Ролю міністэрства фінансаў адыгрывае Скарбніца яе Вялікасці (Her Majesty’s Treasury). Грашовая адзінка — фунт стэрлінгаў = 100 пенсаў — трэцяя пасля даляра і еўра рэзервовая валюта. Банкі Шатландыі і Паўночнай Ірландыі маюць права выпускаць уласную валюту пры ўмовах яе забеспячэння адпаведнай колькасцю фунтаў. Нягледзячы на развітую эканоміку, паводле дадзеных ААН (2017), ва ўмовах скарачэння сацыяльных выдаткаў каля 14 млн брытанцаў жывуць у беднасці, з іх больш за 1,5 млн — у галечы.[71] Знешняя запазычанасць у 2018 складае 8,5 трлн даляраў — 2-е месца ў свеце пасля ЗША, і найвышэйшы % да ВУП пасля Ісландыі ды Люксембурга.[72]

Лонданскі Сіці — адно з фінансавых сэрцаў свету

Вядучую ролю ў брытанскай сферы паслуг займае фінансавая дзейнасць, якая вызначае спецыялізацыю краіны ў сістэме міжнародных эканамічных адносін. Лонданская фондавая біржа — адна з найбуйнейшых і найстарэйшых бірж Еўропы і адзін з найбольш вядомых сусветных рынкаў каштоўных папер. Вялікабрытанія ажыццяўляе 10 % сусветнага экспарту паслуг — банкаўскіх, страхавых, кансультацыйных, ІТ. З кожным годам расце ўдзельная вага «крэатыўнай эканомікі» — рэкламы, дызайну, моды, прэсы і інш. Лондан — адзін з трох «камандных цэнтраў» сусветнай эканомікі разам з Токіа і Нью-Ёркам, а таксама мае самы вялікі валавы прадукт паміж усіх гарадоў Еўропы.

Менавіта ў Вялікабрытаніі распачалася прамысловая рэвалюцыя. Напачатку яна ахапіла тэкстыльную галіну, у ХІХ стагоддзі яе гадаванцамі сталі вугальная прамысловасць, суднабудаванне і чорная металургія. На працягу ХХ стагоддзя, асабліва яго другой паловы, адбываўся паступовы заняпад гэтых традыцыйных галін прамысловасці.

Нафтаперапрацоўчы завод пад Саўтгемптанам

Энергетыка Вялікабрытаніі практычна цалкам грунтуецца на ўласных паліўных рэсурсах. Па запасах першасных крыніц энергіі (нафта, вугаль, прыродны газ) Альбіён займае першае месца ў Еўропе (без Расіі). У 2018 здабывалася 1 млн барэляў нафты штодзень — 2-е месца ў Еўропе пасля Нарвегіі. Больш за 60 % нафты, якая здабываецца з радовішчаў на шэльфе Паўночнага мора, паступае на экспарт. На тэрыторыі краіны знаходзіцца некалькі буйных вугальных басейнаў. Як вынік, дамінуючае становішча ў электраэнергетыцы Вялікабрытаніі займаюць ЦЭС. Здабыча каменнаа вугалю, што дасягнула піку ў гады Першай сустветнай вайны, да пачатку ХХІ стагоддзя значна скарацілася. У 2010 годзе Вялікабрытанія здабыла 18 млн тон вугалю, у 2013 — 13 млн тон. У 2015 была закрыта апошняя глыбокая вугальная шахта. У электраэнергетыцы, акрамя ЦЭС, значную ролю граюць АЭС. На 8 брытанскіх АЭС выпрацоўваецца каля 15 % электраэнергіі. Пры гэтым усе яны мусяць быць закрыты да 2030 года. Развіваецца альтэрнатыўная энергетыка — у 2017 14 % электраэнергіі было выраблена на ветраных фермах.

Металургія, якая некалі адыгрывала вырашальную ролю ў структуры прамысловасці, сёння страціла сваё значэнне. У другой палове 2010-х Вялікабрытанія выплаўляе каля 7,5 млн тон сталі штогод, саступаючы нават Бельгіі і Польшчы. Выкарыстанне пераважна імпартнай сыравіны абумовіла зрух вытворчасці ў прыморскія раёны. Алюмініевая прамысловасць Вялікабрытаніі сканцэнтравана паблізу ГЭС у Шатландыі.

Маторы і крылы Аэробусаў вырабляюцца на брытанскіх заводах

Машынабудаванне забяспечвае каля 40 % кошту прадукцыі апрацоўчай прамысловасці. Развітая вытворчасць электронікі і электратэхнікі. Брытанскія фірмы спецыялізуюцца на вытворчасці сродкаў сувязі, турбін, аўтамабільных, авіяцыйных рухавікоў і электрарухавікоў. Другім у свеце вытворцам матораў з’яўляецца кампанія Rolls-Royce. Кампанія BAE Systems займае вядучыя пазіцыі ў абарончай авіябудаўнічай прамысловасці — стварае кампаненты знішчальнікаў Eurofighter Typhoon і F-35, трэніровачныя самалёты Hawk. Каля 29 000 тыс. чалавек занята ў касмічнай індустрыі. Развіта аўтамабілебудаванне: у 2017 было выраблена 1,75 млн аўтамабіляў.[73] Сярод славутых брытанскіх аўтамабільных брэндаў — Aston Martin, Bentley, Caterham Cars, Daimler, Jaguar, Lagonda, Land Rover, Lotus, McLaren, MG, Mini, Morgan і Rolls-Royce.

У ліку найбольш развітых галін — хімічная прамысловасць, у тым ліку фармацэўтычная. Кожныя пятыя з найбольш прадаваных лекаў свету былі распрацаваны ў Злучаным Каралеўстве. Найстарэйшая галіна англійскай прамысловасці — тэкстыльная — згубіла ранейшае значэнне. Буйная харчовая (традыцыйная вытворчасць віскі, піва; перапрацоўка імпартнай сельскагаспадарчай сыравіны) прамысловасць; вытворчасць абутку, трыкатажу; вядомы англійскі фарфор.

У сельскай гаспадарцы занята 1,6 % эканамічна актыўнага насельніцтва, вырабляецца 60 % патрэбных прадуктаў. Дзве траціны галіны прыпадае на жывёлагадоўлю: малочная і мяса-малочная жывёлагадоўля і беконная свінагадоўля; мяса-шарстная авечкагадоўля. Раслінаводства, якое вырабляе пераважна кармы, мае абслугоўваючае значэнне. Прыкладна 1/3 ворных угоддзяў занята сеянай травой і столькі ж — збожжавымі культурамі. Вырошчваюць пераважна ячмень, пшаніцу, цукровыя буракі, авёс, бульбу. Традыцыйна важнай галіной застаецца рыбалоўства, хоць яго аб’ёмы скарачаюцца.

Лонданская кальцавая аўтадарога M25 каля аэрапорта Хітроў. M25 — адзін з самых ажыўленых аўташляхоў у свеце

На развіццё транспарту Вялікабрытаніі вызначальны ўплыў аказала яе астраўное становішча. Вядучую ролю ў ім адыгрывае марскі транспарт, які забяспечвае 90 % усіх грузаперавозак як унутры краіны, так і ў гандлі з іншымі краінамі. Найбуйнейшыя марскія парты Вялікабрытаніі — Лондан, Ліверпуль, Саўтгемптан. Міжнародныя пасажырскія перавозкі забяспечваюцца пераважна авіяцыйным транспартам. Найбуйнейшы міжнародны аэрапорт — Хітроў (80 млн пасажыраў у 2018 годзе). Перавозкі грузаў і пасажыраў унутры краіны ажыццяўляюцца аўтамабільным і, у меншай ступені, чыгуначным транспартам. Роля чыгуначнага транспарту ў перавозцы пасажыраў, што змяншалася ўсё ХХ стагоддзе, істотна ўзрасла пасля будаўніцтва Еўратунэля, які злучыў Вялікабрытанію з французскім узбярэжжам мацерыка, а таксама прыватызацыі галіны ў 1994—1997. Сёння на востраве Вялікабрытанія больш за 16 тыс.км. чыгунак, яшчэ каля 300 км — у Паўночнай Ірландыі.

Паслугі складаюць 45 % брытанскага экспарту: ІТ — 21 %, фінансавая дзейнасць і страхаванне — 15 %, турызм і транспарт — па 5 %. У групе экспартных тавараў вылучаюцца аўтамабілі і дэталі самалётаў, лекі, нафта і прадукты нафтаперапрацоўкі, алкагольныя напоі. Імпартуюцца аўтамабілі, тэлефоны і ноўтбукі, золата, прадукты харчавання. На паслугі прыпадае каля 25 % імпарту, пераважаюць ІТ-паслугі. Галоўныя партнёры — Германія, ЗША, Кітай, Францыя, Нідэрланды.[74] У 2017 гандлёвы абарот Вялікабрытаніі і Беларусі склаў $ 2656 млн з дадатным для Беларусі сальда. Аснову беларускага экспарту (2,4 млрд) складаюць нафтапрадукты, брытанскі імпарт у Беларусь — гэта пераважна рухаваікі, алкагольныя напоі, гербіцыды, лекі.[75]

Культура Злучанага Каралеўства багатая і разнастайная. Яна ў значнай меры ўплывае на культуру ў сусветным маштабе. Вялікабрытанія валодае моцнымі культурнымі сувязямі са сваімі былымі калоніямі, асабліва з тымі дзяржавамі, дзе англійская мова з’яўляецца дзяржаўнай. Значны фундуш у брытанскую культуру за апошнія паўстагоддзя занеслі імігранты з Індыйскага субкантынента і з краін Карыбскага басейна. Падчас фармаванняў Злучанага Каралеўства ў яго склад увайшлі былыя незалежныя дзяржавы з адрознымі друг ад друга культурамі, якія варта разглядаць у асобнасці. У Вялікабрытаніі быў заснаваны першы каледж міжнароднай супольнасці.

Нацыянальныя газеты: The Times, The Guardian, The Independent, The Daily Telegraph, The Observer, The Financial Times, The Daily Express, The Sun, The Mirror, The People.

Англійская літаратура

[правіць | правіць зыходнік]
Чандасаўскі партрэт, на якім, як лічыцца, намаляваны Уільям Шэкспір
Джонатан Свіфт, аўтар славутых «Падарожжаў Гулівера»

Паняцце «Брытанская літаратура» мае дачыненне як да самой Вялікабрытаніі, так і да вострава Мэн, Нармандскіх астравоў, а таксама да літаратуры Англіі, Уэльса, Шатландыі да іх аб’яднання. Асноўная маса брытанскай літаратуры напісана на англійскай мове. У 2005 годзе ў Вялікабрытаніі была надрукавана каля 260 000 кніг, і ў 2006 годзе краіна была лідарам па колькасці апублікаваных назваў кніг[76].

Анлійскі драматург і паэт Уільям Шэкспір лічыцца адным з найвялікшых у гісторыі ў сваёй галіне[77][78][79], аднак яго сучаснікі Крыстафер Марла і Бэн Джонсан таксама добра вядомыя. Пазней з’явіліся такія драматургі, як Алан Эйкбарн, Гаральд Пінтэр, Майкл Фрэйн і Том Стопард. Яны спалучылі ў сваёй творчасці розныя элементы сюррэалізму, рэалізму і іншых культурных плыняў.

Даніэль Дэфо, аўтар сусветна вядомага рамана «Рабінзон Круза»

Сярод выбітных англійскіх аўтараў Сярэднявякоўя: Джэфры Чосер (XIV стагоддзе), Томас Мэлары (XV стагоддзе), Томас Мор (XVI стагоддзе), Джон Мільтан (XVII стагоддзе). У XVIII Даніэль Дэфо (аўтар «Рабінзона Круза»), Джонанан Свіфт і Самюэль Рычардсан сталі піянерамі сучаснага рамана. У XIX стагоддзі ішло далейшае развіццё, рухавікамі якога былі Джэйн Осцін, гатычная пісьменніка Мэры Шэлі, дзіцячы пісьменнік Льюіс Кэрал, Сёстры Бронтэ, Чарлз Дыкенс, натураліст Джэймс Хардзі, рэаліст Джордж Эліат, паэты Уільям Блэйк і Уільям Уордсварт. Англійскія пісьменнікі XX стагоддзя уключаюць фантаста Гэрберта Уэлса, дзіцячых пісьменнікаў Рэдзьярда Кіплінга, Алана Мілна (аўтара прыгод Віня-Пыха) і Энід Блайтан, супярэчлівага Дэвіда Лоўрэнса, мадэрністку Вірджынію Вулф, прароцкага раманіста Джорджа Оруэла, папулярных Самерсэта Моэма і Грэма Грына, пісьменніцу дэтэктываў Агату Крысці, Яна Флемінга (стваральніка Джэймса Бонда), паэтаў Томаса Эліата, Філіпа Ларкіна і Тэда Хьюза, фэнтэзійных пісьменнікаў Джона Толкіна, Клайва Льюіса і Джоан Роўлінг.

Фатаграфія Віктарыянскай эпохі Чарлза Дыкенса.

Шатландская літаратура

[правіць | правіць зыходнік]

Унёсак Шатландыі ўключае дэтэктыўнага пісьменніка Артура Конана Дойла (стваральніка Шэрлака Холмса), рамантычную літаратуру Вальтэра Скота, дзіцячага пісьменніка Джэймса Бары (стваральніка Пітэра Пэна), прыгодніцкія творы Роберта Льюіса Стывенсана (найперш «Вострай скарбаў») і знакамітага паэта Роберта Бёрнса. Сярод сучасных шатландскіх пісьменнікаў можна вызначыць Іэна Ранкіна і Іэна Бэнкса.

Ірландская літаратура

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынальнікамі англа-ірландскай літаратуры ў канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзяў сталі Рычард Хэд і Джонатан Свіфт. За імі прыйшлі Лорэнс Стэрн, Олівер Голдсміт і Рычард Брынслі Шэрыдан. Сярод выбітных ірландскіх літаратараў XIX стагоддзя — Брэм Стокер (стваральнік сусветна вядомага вампіра Дракулы) і Оскар Уайльд. Першая палова XX стагоддзя — сапраўдны росквіт англа-ірландскай літаратуры, час з’яўлення мноства зорак першай велічыні на яе небасхіле: Уільям Ейтс, Джэймс Джойс, Сэмюэл Бекет, Клайв Стэйплз Льюіс і Бернард Шоў. Ейтс, Бекет і Шоў сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі.

Валійская літаратура

[правіць | правіць зыходнік]

Да канца XIX стагоддзя валійская літаратура была пераважна на валійскай мове. Менавіта да валійскай культуры належыць верш Y Gododdin  (англ.), які лічыцца найстаражытнейшым вершам у Вялікабрытаніі і створаны каля VI стагоддзя на Старажытнай Поўначы. Ён быў напісаны на кумбрыйскай і старажытнавалійскай мове і мае першую згадку пра караля Артура[80].

Прыкладна з XVII сувязь паміж Уэльсам і Старажытнай Поўначу была страчана, а цэнтр валійскай культуры перамясціўся ў сучасны Уэльс, дзе легенда аб каралі Артуры была развіта Гальфрыдам Монмуцкім[81].

Самым вядомым валійскім паэтам Сярэдневякоўя з’яўляецца Давід ап Гвілім (1320—1370), які пісаў аб прыродзе, рэлігіі і каханні. Яго таксама завуць адным з найвялікшых паэтаў Еўропы таго часу[82].

Гурт The Beatles — адзін з найболей камерцыйна паспяховых гуртоў у гісторыі продана болей за мільярд запісаў па ўсім свеце[83][84][85].
Дэвід Боўі — адзін з найболей вядомых брытанскіх спевакоў. У апытанцы Бі-бі-сі заняў 29 месца ў спісе «100 найвялікшых брытанцаў»

У Вялікабрытаніі маюць папулярнасць розныя музычныя стылі, пачынаючы ад мясцовай народнай музыкі Англіі, Шатландыі, Уэльса, Ірландыі і скончваючы хэві-металам, трып-попам. Сярод класічных кампазітараў Вялікабрытаніі і яе папярэднікаў ёсць такія асобы, як Уільям Бёрд, Генры Пёрсэл, Эдуард Элгар, Густаў Холст, Артур Саліван (вядомы па сваёй супрацы з лібрэтыстам Уільямам Гілбертам), Ральф Воан-Уільямс і Бенджамін Брытэн, піянер сучаснай брытанскай оперы. Пітэр Максвэл — адзін з найболей выбітных жывых кампазітараў і цяперашні Майстар каралеўскай музыкі. Вялікабрытанія таксама радзіма сусветна вядомага Сімфанічнага аркестра Бі-бі-сі. Сярод вядомых брытанскіх дырыжораў ёсць такія імёны як Сайман Рэтл, Джон Барбіролі, Малкалм Сарджэнт. Знакамітым кампазітарам з’яўляецца Джон Бары, Клінт Мэнсэл, Майк Олдфілд, Джон Паўэл, Крэйг Армстранг, Дэвід Арнальд, Джон Мёрфі і Гары Грэгсан. Георг Фрыдрых Гендэль хаця і нарадзіўся ў Германіі, быў натуралізаваным брытанскім грамадзянінам[86], і некаторыя яго творы, уключаючы Месію, напісаны на англійскай мове[87].

Эндру Лойд Уэбер дасягнуў значнага сусветнага поспеху і з’яўляецца аўтарам музыкі для мюзіклаў, а яго працы цягам многіх гадоў дамінавалі ў лонданскім Уэст-Эндзе і часта выкарыстоўваліся на Брадвеі ў Нью-Ёрку[88]. Творы гурта The Beatles разыйшліся колькасцю болей за мільярд копій, яны з’яўляюцца самым камерцыйна паспяховым гуртом у гісторыі музыкі і мелі вялізны ўплыў на развіццё папулярнай музыкі[83][84][85].

Сярод іншых вядомых прадстаўнікоў брытанскай папулярнай музыкі цягам апошніх 50 гадоў можна вылучыць Queen, Deep Purple, Black Sabbath,Iron Maiden, The Who, Кліфа Рычарда, Bee Gees, Элтана Джона, Led Zeppelin, Pink Floyd и The Rolling Stones, кожны з якіх пераадолеў мяжу ў болей за 200 мільёнаў праданых копій[89][90][91][92][93][94][95]. Паводле даследвання Кнігі рэкордаў Гінэса, 8 з 10 гуртой і спевакоў з найвялікшай колькасцю перамог у Брытанскім чарце нарадзіліся ў Вялікабрытаніі: Status Quo, Queen, The Rolling Stones, UB40, Depeche Mode, Bee Gees, Pet Shop Boys і Manic Street Preachers[96].

Узброеныя сілы Вялікабрытаніі

[правіць | правіць зыходнік]

Намінальным галоўнакамандуючым Брытанскіх Узброеных сіл (англ.: British Armed Forces) з’яўляецца брытанскі манарх, каралева Елізавета II. Узброеныя сілы (УС) Вялікабрытаніі знаходзяцца пад кіраваннем урада Вялікабрытаніі (Кабінета міністраў) і непасрэдна — Міністэрства абароны. Асноўнай задачай Брытанскіх Узброеных сіл з’яўляецца абарона Злучанага Каралеўства і яго заморскіх тэрыторый, пасоўванне інтарэсаў бяспекі Вялікабрытаніі і падтрымка міжнародных міратворчых высілкаў. Таксама УС Вялікабрытаніі актыўныя і сталыя ўдзельнікі аперацый НАТА і сіл кааліцыі ў Іраку і Афганістане.

  1. http://hdr.undp.org/sites/default/files/hdr2019.pdf
  2. а б Ruling the Root: Internet Governance and the Taming of CyberspaceISBN 978-0-262-63298-0
  3. а б Official country code for Britain = GB or UK?
  4. Ancient skeleton was 'even older' («Древний скелет был «даже старше»») (англ.). BBC News (30 кастрычніка 2007). Праверана 28 жніўня 2014.
  5. Koch, John T. (2006). Celtic culture: A historical encyclopedia (Кельтская культура: Историческая энциклопедия)(англ.). Santa Barbara, CA: ABC-CLIO. p. 973. ISBN 9781851094400.
  6. Davies, John; Jenkins, Nigel; Baines, Menna; Lynch, Peredur I., рэд-ры (2008). Энцыклапедыя Уэльса Уэльскай Акадэміі(англ.). Cardiff: University of Wales Press. p. 915. ISBN 9780708319536.
  7. Short Athelstan biography (Краткая биография Этельстана) (англ.). BBC History. Праверана 28 жніўня 2014.
  8. Mackie, J.D. (1991). История Шотландии(англ.). Лондон: Penguin. pp. 18–19. ISBN 9780140136494.
  9. Campbell, Ewan (1999). Saints and Sea-kings: The First Kingdom of the Scots (Святые и Короли морей: Первое королевство Скотов)(англ.). Edinburgh: Canongate. pp. 8–15. ISBN 0-86241-874-7.
  10. Haigh, Christopher (1990). Кембриджская Историческая Энциклопедия Великобритании и Ирландии(англ.). Cambridge University Press. p. 30. ISBN 9780521395526.
  11. Ganshof, F.L. (1996). Feudalism (Феодализм)(англ.). University of Toronto. p. 165. ISBN 9780802071583.
  12. Keen, Maurice. The Hundred Years War («Столетняя Война»). BBC History. (англ.)
  13. Dr John Davies. Wales under the Tudors (англ.). BBC History (5 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 Травень 2012. Праверана 18 ноября 2016.
  14. Nicholls, Mark (1999). История современных Британских островов, 1529–1603: Два королевства(англ.). Оксфорд: Blackwell. pp. 171–172. ISBN 9780631193340.
  15. Canny, Nicholas P. (2003). Делая Ирландию Британской, 1580–1650(англ.). Oxford University Press. pp. 189–200. ISBN 9780199259052.
  16. Реформация в Англии и Шотландии і Ирландия периода Реформации: Период Реформации и Ирландия при Елизавете I, Encyclopedia Britannica онлайн. (англ.)
  17. Ross, D. (2002). «Хронология Шотландской Истории». Глазго: Geddes & Grosset. с. 56. ISBN 1-85534-380-0
  18. Hearn, J. (2002). Требуя Шотландию: Национальная сущность и либеральная культура. Edinburgh University Press. с. 104. ISBN 1-902930-16-9 (англ.)
  19. Английские Гражданские Войны. Encyclopedia Britannica Онлайн (англ.)
  20. Шотландия и Содружество: 1651–1660 (англ.). Archontology.org (14 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 Травень 2012. Праверана 20 апреля 2010.
  21. Lodge, Richard (2007) [1910]. История Англии – От Реставрации до смерти Вильяма III (1660–1702)(англ.). Read Books. p. 8. ISBN 9781406708974.
  22. Тюдорский Период и Рождение Регулярного Флота (англ.). Royal Navy History. Institute of Naval History. Архівавана з першакрыніцы 27 Травень 2012. Праверана 24 декабря 2010.
  23. Canny, Nicholas (1998). Истоки Империи, Оксфордская История Британской Империи Том I(англ.). Oxford University Press. ISBN 0-19-924676-9. Праверана 1 мая 2011.
  24. Артыкулы Уніі з Шатландыяй 1707 (англ.). UK Parliament. Архівавана з першакрыніцы 27 Травень 2012. Праверана 19 октября 2008.
  25. Акты Унии 1707 (англ.). UK Parliament. Архівавана з першакрыніцы 27 Травень 2012. Праверана 6 января 2011.
  26. Дамова аб Уніі 1706 (англ.). Scottish History online. Архівавана з першакрыніцы 27 Травень 2012. Праверана 3 лютага 2011.
  27. Ferguson, Niall (2004). Империя: Рост и падение Британского мирового порядка и уроки для глобальных сил(англ.). Нью-Йорк: Basic Books. ISBN 0465023282.
  28. Loosemore, Jo (2007). Плавание против рабства. BBC Devon. (англ.)
  29. Библиотека Конгресса, «Уплыў Амерыканскай рэвалюцыі за межамі». с.73.
  30. Акт об Унии (англ.). Act of Union Virtual Library. Архівавана з першакрыніцы 27 Травень 2012. Праверана 15 мая 2006.
  31. Tellier, L.-N. (2009). «Городская История Мира: Экономическая и Географическая Перспектива». Квебек: PUQ. с. 463. ISBN 2-7605-1588-5
  32. Sondhaus, L. (2004). «Флоты в Современной мировой истории». Лондон: Reaktion Books. с. 9. ISBN 1-86189-202-0
  33. Porter, Andrew (1998). Девятнадцатый Век, Оксфордская История Британской Империи Том III(англ.). Oxford University Press. p. 332. ISBN 0-19-924678-5. Праверана 22 июля 2009. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |access-date= (даведка)
  34. Мастерская Мира. BBC History. Проверено 11 мая 2011. (англ.)
  35. Porter, Andrew (1998). Девятнадцатый Век, Оксфордская История Британской Империи Том III(англ.). Oxford University Press. p. 8. ISBN 0-19-924678-5. Праверана 22 июля 2009. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |access-date= (даведка)
  36. Marshall, P.J. (1996). Кембриджская Иллюстрированная История Британской Империи(англ.). Cambridge University Press. pp. 156–57. ISBN 0-521-00254-0. Праверана 22 июля 2009. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |access-date= (даведка)
  37. Tompson, Richard S. (2003). Великобритания: справочный путеводитель от Ренессанса до современности(англ.). Нью-Йорк: Facts on File. p. 63. ISBN 9780816044740. Праверана 5 июля 2011. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |access-date= (даведка)
  38. Hosch, William L. (2009). Первая мировая война: Люди, Политика и Сила. America at War(англ.). Нью-Йорк: Britannica Educational Publishing. p. 21. ISBN 9781615300488.
  39. Turner, John (1988). «Британия и Первая мировая война». Лондон: Unwin Hyman. сс. 22-35. ISBN 978-0-04-445109-9.
  40. а б Westwell, I.; Cove, D. (eds) (2002). «История Первой мировой войны, Том 3». Лондон: Marshall Cavendish. сс. 698 и 705. ISBN 0-7614-7231-2.
  41. Turner, J. (1988). «Британия и Первая мировая война». Абингдон: Routledge. с. 41. ISBN 0-04-445109-1.
  42. SR&O 1921, No. 533 от 3 мая 1921.
  43. The Anglo-Irish Treaty, 6 December 1921 (англ.). CAIN. Архівавана з першакрыніцы 27 Травень 2012. Праверана 7 кастрычніка 2013.
  44. Rubinstein, W. D. (2004). «Капитализм, Культура и Падение в Британии, 1750—1990». Абингдон: Routledge. с. 11. ISBN 0-415-03719-0.
  45. "Британия сделает последний платёж по кредиту Второй мировой войны от США". The New York Times(англ.). 2006-12-28. Праверана 2013-10-07.
  46. https://news.tut.by/society/637985.html Архівавана 26 мая 2019.
  47. http://uk.mfa.gov.by/ru/bilateral_relations/
  48. http://webarchive.nationalarchives.gov.uk/20080909013512/http://www.number10.gov.uk/Page823
  49. География Переписи (англ.)(недаступная спасылка). Office for National Statistics. Архівавана з першакрыніцы 7 Чэрвень 2002. Праверана 10 October 2008.
  50. 2011 Census, Population and Household Estimates for the United Kingdom: Release
  51. Оценка Населения: Август 2009 (англ.)(недаступная спасылка). Office for National Statistics (27 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2009. Праверана 28 August 2009.
  52. а б "Рост рождаемости в Великобритании продолжается" (Press release)(англ.). Office for National Statistics. 27 August 2009. Архівавана з арыгінала 11 Травень 2011. Праверана 28 August 2009.
  53. Travis, Alan (22 August 2008). "Старение Британии: Количество пенсионеров впервые превысило число детей до 16". The Guardian(англ.). Лондон. Праверана 23 August 2008.
  54. Batty, David (30 December 2010). "Каждый шестой человек в Британии сегодня доживет до 100, как говорит исследование". The Guardian(англ.). Лондон.
  55. «Вялікабрытанія» // Вялікая расійская энцыклапедыя. Т. 5. 2006.
  56. Английский язык – Правительство, граждане и права (англ.). Directgov. Архівавана з першакрыніцы 27 Травень 2012. Праверана 23 August 2011.
  57. Секретариат Содружества – Великобритания (англ.). Commonwealth Secretariat. Архівавана з першакрыніцы 27 Травень 2012. Праверана 23 August 2011.
  58. Melitz, Jacques. Английский язык - Доминирование, Литература и Благосостояние (англ.)(недаступная спасылка). Centre for Economic Policy Research (1999). Архівавана з першакрыніцы 27 Травень 2012. Праверана 26 May 2006.
  59. Языковая Информация– Скотс (англ.). European Bureau for Lesser-Used Languages. Архівавана з першакрыніцы 23 Чэрвень 2007. Праверана 2 November 2008.
  60. Национальная Статистика Онлайн — Валлийский Язык. National Statistics Office. (англ.)
  61. Разница в оценках знания Валлийского Языка (англ.)(недаступная спасылка). Office for National Statistics. Архівавана з першакрыніцы 22 Ліпень 2004. Праверана 30 December 2008.
  62. Школьные Ворота для родителей в Уэльсе. BBC Wales. Проверено 11 октября 2008. (англ.)
  63. Шотландская перепись 2001 — Гэльский Отчёт Архівавана 22 мая 2013.. General Register Office for Scotland. Проверено 15 октября 2008. (англ.)
  64. "Местные британские языки "взлетают"". BBC News(англ.). 12 February 2009.
  65. Edwards, John R. (2010). Малые языки и групповая идентификация: случаи и категории(англ.). John Benjamins Publishing. pp. 150–158. ISBN 9789027218667. Праверана 12 March 2011.
  66. Koch, John T. (2006). Кельтская культура: историческая энциклопедия(англ.). ABC-CLIO. p. 696. ISBN 9781851094400. Праверана 12 March 2011.
  67. "Падение в обязательных языковых уроках". BBC News(англ.). 4 November 2004.
  68. https://www.ons.gov.uk/peoplepopulationandcommunity/populationandmigration/populationestimates/bulletins/annualmidyearpopulationestimates/mid2016#population-of-england-reaches-55-million
  69. Khan, Urmee (16 September 2008). "Англия - самая заселённая страна Европы". Daily Telegraph(англ.). Лондон. Праверана 5 September 2009.
  70. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/uk.html Архівавана 14 лістапада 2020.
  71. https://www.jrf.org.uk/report/destitution-uk-2018
  72. https://www.ons.gov.uk/economy/nationalaccounts/balanceofpayments/timeseries/zaus/ukea
  73. http://www.oica.net/category/production-statistics/
  74. http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=81&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&tradeDirection=import&year=2016
  75. http://uk.mfa.gov.by/ru/bilateral_relations/trade_economic/
  76. Goldfarb, Jeffrey (10 мая 2006). "Книжная Британия обходит Америку в качестве главного издателя". RedOrbit(англ.). Техас. Reuters. Архівавана з арыгінала 6 студзеня 2008. Праверана 20 красавіка 2017.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL (спасылка)
  77. Уильям Шекспир (англ.). Britannica Online encyclopedia. Архівавана з першакрыніцы 27 Травень 2012. Праверана 26 лютага 2006.
  78. Артыкул пра Шэкспіра ў MSN Encarta Encyclopedia(англ.). Архівавана з арыгінала 9 Люты 2006. Праверана 26 лютага 2006.
  79. Уильям Шекспир(англ.). Columbia Electronic Encyclopedia. Праверана 26 лютага 2006.
  80. Ранняя Валлийская поэзия (англ.). BBC Wales. Архівавана з першакрыніцы 27 Травень 2012. Праверана 29 декабря 2010.
  81. Lang, Andrew (2003) [1913]. История английской литературы от Беовульфа до Суинберна(англ.). Holicong, PA: Wildside Press. p. 42. ISBN 9780809532292. Праверана 29 декабря 2010. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |access-date= (даведка)
  82. Давид ап Гвилим (англ.). Сайт Academi. Academi (2011). — «Dafydd ap Gwilym is widely regarded as one of the greatest Welsh poets of all time, and amongst the leading European poets of the Middle Ages.»  Архівавана з першакрыніцы 27 Травень 2012. Праверана 3 студзеня 2011.
  83. а б 1960–1969 (англ.). EMI Group Ltd. Архівавана з першакрыніцы 27 Травень 2012. Праверана 31 мая 2008.
  84. а б "Пол в Пятьдесят". TIME(англ.). Нью-Йорк. 1992-06-08. Архівавана з арыгінала 18 Травень 2013. Праверана 22 Красавік 2017. Архівавана 18 мая 2013.
  85. а б В этом месяце: Июнь (англ.). UKTV. Архівавана з першакрыніцы 27 Травень 2012. Праверана 15 августа 2008.
  86. Британский гражданин по акту Парламента: Георг Фридрих Гендель (англ.). UK Parliament (20 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 Травень 2012. Праверана 11 сентября 2009.
  87. Andrews, John (2006-04-14). "Handel all'inglese". Playbill(англ.). New York. Архівавана з арыгінала 16 мая 2008. Праверана 11 сентября 2009. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |access-date= (даведка)
  88. Citron, Stephen (2001). Sondheim and Lloyd-Webber: The new musical(англ.). London: Chatto & Windus. ISBN 9781856192736. Праверана 20 августа 2010. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |access-date= (даведка)
  89. "Легенды британского рока получат свою собственную игру для PlayStation3 и PlayStation2" (Press release)(англ.). EMI. 2009-02-02. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2011. Праверана 18 красавіка 2024.
  90. Macintyre, Ben (2008-05-09). "Resurrecting Church станет величайшим чудом". The Times(англ.). London. Архівавана з арыгінала 25 мая 2010. Праверана 22 красавіка 2017.
  91. Khan, Urmee (17 июля 2008). "Чествование Элтона Джона в Ben and Jerry". The Daily Telegraph(англ.). Лондон. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  92. Alleyne, Richard (19 апреля 2008). "Led Zeppelin воссоединится". The Daily Telegraph(англ.). London. Праверана 31 March 2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  93. Fresco, Adam (2006-07-11). "Основатель Pink Floyd Syd Barrett умер дома". The Times(англ.). London. Архівавана з арыгінала 13 сакавіка 2012. Праверана 31 марта 2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |access-date= (даведка)
  94. Holton, Kate (2008-01-17). "Rolling Stones подписали контракт на альбом"(англ.). Reuters. Праверана 26 октября 2008. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |access-date= (даведка)
  95. Walker, Tim (2008-05-12). "Jive talkin': Почему Robin Gibb хочет больше уважения для Bee Gees". The Independent(англ.). London. Праверана 26 октября 2008. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |access-date= (даведка)
  96. "Status Quo владеет лидерством по количеству синглов". BBC News(англ.). 2005-09-19. Праверана 2 августа 2009. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |access-date= (даведка)
  • Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн.: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 18).
  • Геаграфія мацерыкоў і краін: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / Н. У. Навуменка, М. Л. Страха; пад рэд. Н. У. Навуменка; пер. з рус. мовы М. Л. Страхі. — 2-е выд., перапрац. — Мінск: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1594-6.