Роберт Юхансан
Роберт Юхансан | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Імя пры нараджэнні | букмал: Robert Høneren Johansson |
Спецыялізацыя | скачкі на лыжах з трампліна[3] |
Клуб | Søre Ål IL[d][4] |
Нарадзіўся |
23 сакавіка 1990[1][2] (35 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 181 см |
![]() |
Роберт Юхансан (нарв.: Robert Johansson; нар. 23 сакавіка 1990) — нарвежскі скакун з трампліна, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2018 года ў Пхёнчхане, экс-уладальнік сусветнага рэкорду па далёкасці скачка.
У складзе асноўнай зборнай Юхансан замацаваўся толькі ў сезоне 2016/17. На трэцім этапе Турнэ чатырох трамплінаў у Інсбруку, які праходзіў у цяжкіх умовах надвор’я і складаўся толькі з адной спробы, Роберт паказаў другі вынік, саступіўшы 2,4 балы таварышу па камандзе Даніэлю-Андрэ Тандэ. На чэмпіянаце свету 2017 году выступіў у асабістым першынстве на нармальным трампліне і заняў там 17-е месца.
18 сакавіка 2017 года на палётным трампліне «Вікерсундбакен» усталяваў новы сусветны рэкорд - 252 метра (на паўметры далей папярэдняга рэкардсмена Андрэса Фанемеля). Аднак яго рэкорд пратрымаўся ўсяго каля паўгадзіны, пасля чаго яго вынік на метр перасягнуў аўстрыец Штэфан Крафт.
У першы гульнявы дзень на Алімпіядзе ў Пхёнчхане, нарвежскі лыжнік дамогся поспеху, стаўшы трэцім на трампліне К-98, і заваяваў бронзавы медаль Гульняў.
Зноскі
- ↑ https://www.skiforbundet.no/contentassets/f7f90f67e0a1475f8f4c621e352ca2dc/20190903-norgescup-hopp-20192020---rankingliste-menn.pdf
- ↑ https://www.teamnor.no/profiler/hopp/robert-johannson/
- ↑ International Ski and Snowboard Federation database Праверана 26 красавіка 2022.
- ↑ https://www.fis-ski.com/DB/general/athlete-biography.html?sectorcode=JP&competitorid=128806