Род-Айлендскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Род-Айлендскі ўніверсітэт
англ.: University of Rhode Island
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Rhode Island
Заснаваны 1892
Студэнты 17 649[1]
Размяшчэнне Кінгстан, Род-Айленд, ЗША
Сайт uri.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Род-Айлендскі ўніверсітэт (англ.: University of Rhode Island) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, галоўны кампус якой месціцца ў вёсцы Кінгстан на поўдні штата Род-Айленд, ЗША. Гэта адзіны дзяржаўны ўніверсітэт у штаце.

Універсітэт прапануе ступені па 80 спецыяльнасцях бакалаўрыяту і 49 спецыяльнасцях магістратуры у 9 акадэмічных школах і каледжах. Гэтыя школы і каледжы ўключаюць мастацтва і навукі, бізнес, адукацыю і прафесійныя студыі, інжынерыю, медыцыну, экалогію і навукі аб жыцці, медсястрынства, фармацыю і акіянаграфію.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]