Руа (цар гунаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ругіла
Ρωίλας
Кіраўнік гунскага царства (усходняй часткі)
? — 434
Папярэднік: Харатан
Пераемнік: верагодна, дзеці Мундзука - Атыла і Бледа
 
Дзейнасць: ваенны
Нараджэнне: 368
Смерць: 434
Бацька: Uldin[d]

Руа, або Ругіла, Руас, Руга (Rua, грэч.: Ρούγας, Ροϋνας, Ρωίλας; памёр у 434/440) — цар гунаў, военачальнік, які атрымаў раннія перамогі над Рымскай імперыяй.

Руа быў адным з выдатных папярэднікаў Атылы ў V стагоддзі. Першапачаткова кіраваў разам са сваім братам Октарам, які сканаў у 430 годзе падчас ваеннай кампаніі супраць бургундаў. У 424/425 годзе аказваў дапамогу ўзурпатару Іаану.

У 432 годзе Руа згадваецца як адзіны кіраўнік гунаў. У той час рымскі военачальнік Флавій Аэцый з-за ўнутранай міжусобіцы ў імперыі страціў сваю правінцыю Галію, маёмасць і бег да гунаў. З іх дапамогай ён ізноў быў адноўлены на сваёй пасадзе.

Праз некаторы час, калі некаторыя плямёны, раней заваяваныя гунамі, пачалі бегчы на тэрыторыю Усходняй Рымскай імперыі, Руа запатрабаваў іх выдачы праз свайго пасланца Есла і пагражаў вайной, калі не выканаюць яго патрабавання. Пазней, у 435 годзе (?), гуны спустошылі Фракію, але іх кампанія скончылася няўдачай. Руа памёр ад «паражэння маланкай», а астатнія гунскія войскі, нібы, загінулі з-за эпідэміі чумы. Пасля смерці Руа Атыла і Бледа, сыны яго брата Мундзука, сталі сумесна кіраваць гунамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]