Перайсці да зместу

Рык і Морці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рык і Морці
Тып мультыплікацыйны тэлесерыял[d]
Жанр сітуацыйная камедыя, science fiction television series[d] і чорны гумар[d]
Прадзюсар
Стваральнік Justin Roiland[d] і Дэн Харман[d]
Ролі агучвалі Rob Paulsen[d], Maurice LaMarche[d], Gary Anthony Williams[d], Jess Harnell[d], Echo Kellum[d], John Oliver[d], Sarah Chalke[d], Дэвід Крос[d], Phil Hendrie[d], Cassie Steele[d], Spencer Grammer[d], Дэн Харман[d], Rob Schrab[d], Вернер Херцаг, Chelsea Kane[d], Кевін Майкл Рычардсан[d], Eric Bauza[d], Том Кені[d], Nathan Fillion[d], Nolan North[d], Клэнсі Браўн[d], Тоні Хейл[d], Joel McHale[d], Джон Дымаджыа[d], С'юзан Сарандан, Пітэр Серафіновіч, Дэні Трэха, Gillian Jacobs[d], Крысціян Слэйтэр, Lance Reddick[d], Тара Стронг[d], Dana Carvey[d], Steve Agee[d], Reagan Gomez-Preston[d], Claudia Black[d], Virginia Hey[d], Альфрэд Моліна[d], Tress MacNeille[d], Chris Romano[d], Keegan-Michael Key[d], Джордан Піл, Jemaine Clement[d], Andrew Daly[d], Пэтан Освальт[d], Крысціна Хендрыкс[d], John Kassir[d], Dawnn Lewis[d], Alan Tudyk[d], James Callis[d], Keith David[d], Мэт Уолш[d], Gary Cole[d], Jim Rash[d], Kurtwood Smith[d], Stephen Colbert[d], Tricia Helfer[d], Justin Roiland[d][1], Chris Parnell[d], Dmitry Sienduk[d], Ian Cardoni[d][2] і Harry Belden[d][2]
Студыя Williams Street[d]
Краіна
Тэлеканал Adult Swim
IMDb ID 2861424
adultswim.com/vid… (англ.)

«Рык і Морці» (англ.: Rick and Morty) - амерыканскі мультсерыял, створаны Джасцінам Ройландам  (руск.) і Дэнам Харманам  (англ.), прэм’ера якога адбылася 2 снежня 2013 года ў праграмным блоку Adult Swim на тэлеканале Cartoon Network. Ройланд агучыў галоўных персанажаў: Рыка, навукоўца і алкаголіка, і яго ўнука Морці.

Серыял узнік з анімацыйнага кароткаметражнага фільма-пародыі на «Назад у будучыню», створанага Ройландам для Channel 101, фестывалю кароткаметражных фільмаў, адным з заснавальнікаў якога быў Хармон.

З моманту свайго дэбюту серыял атрымаў прызнанне крытыкаў за свой сцэнарый, арыгінальнасць, крэатыўнасць і гумар. Ён быў намінаваны на тры прэміі «Эмі» за найлепшую анімацыйную праграму і выйграў гэтую ўзнагароду ў 2018 і 2020 гадах[4]. Серыял таксама атрымаў дзве прэміі «Эні»[5].

У цэнтры сюжэту — школьнік па імені Морці і яго дзядуля Рык. Морці — самы звычайны хлопчык, які нічым не адрозніваецца ад сваіх аднагодкаў. А вось яго дзядуля займаецца незвычайнымі навуковымі даследаваннямі і часта цалкам неадэкватны. Ён можа ў любы час дня і ночы схапіць унука і адправіцца разам з ім у вар’яцкія прыгоды з дапамогай пабудаванай з рознага хламу лятаючай талеркі, якая здольная перамяшчацца скрозь міжпрасторавы тунэль. Кожны раз гэта парачка аказваецца ў самых нечаканых месцах і самых недарэчных сітуацыях.

Сезон Эпізоды Даты паказу
Прэм’ера Фінал
1 11 2 снежня 2013 (2013-12-02) 14 красавіка 2014 (2014-04-14)
2 10 26 ліпеня 2015 (2015-07-26) 4 кастрычніка 2015 (2015-10-04)
3 10 1 красавіка 2017 (2017-04-01) 1 кастрычніка 2017 (2017-10-01)
4 10 10 лістапада 2019 (2019-11-10) 31 мая 2020 (2020-05-31)
5 10 20 чэрвеня 2021 (2021-06-20) 5 верасня 2021 (2021-09-05)
6 10 4 верасня 2022 (2022-09-04) 11 снежня 2022 (2022-12-11)
7 10 15 кастрычніка 2023 (2023-10-15) 17 снежня 2023 (2023-12-17)
8 10 25 мая 2025 (2025-05-25) 27 ліпеня 2025 (2025-07-27)
9 10 24 мая 2026 (2026-05-24) 26 ліпеня 2026 (2026-07-26)
  1. ↑ Kilkenny K. Adult Swim Cuts Ties With Justin Roiland Following Domestic Abuse Charges — 2023. Праверана 3 чэрвеня 2025.
  2. 1 2 Goldberg L. How ‘Rick and Morty’ Cast Its New Voice Stars — 2023. Праверана 3 чэрвеня 2025.
  3. ↑ fernsehserien.de Праверана 4 чэрвеня 2020.
  4. ↑ Rick and Morty - Awards & Nominations. Television Academy. Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2018. Праверана 9 верасня 2018.
  5. ↑ 'Coco' Dominates Annies; 'Rick And Morty' Tops TV: Complete Winners List. Deadline Hollywood (4 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2018. Праверана 4 лютага 2018.