Рэйдары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Рэйдары (англ.: raider) — назва буйных надводных ваенных караблёў, дапаможных крэйсераў, ці пераабсталяваных адмысловым чынам камерцыйных суднаў, якія ў адзіночку ці з малым суправаджэннем (не эскадрай) у час вайны займаюцца парушэннем варожых камунікацый, топячы транспарт і гандлёвыя судны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак выкарыстання адзіночных караблёў для рэйдарскіх дзеянняў адносіцца да XVI стагоддзя; да пачатку XX стагоддзя для такіх аперацый ужываўся тэрмін «крэйсерства», а судны адпаведна называліся «крэйсеры». Крэйсерства асабліва развілося пасля Парыжскай канвенцыі 1856 года, якая забараніла каперства (яно ж карсарства, прыватырства) і абвясціла манаполію дзяржаўнага ваеннага флоту на захоп непрыяцельскіх гандлёвых суднаў і ваеннай кантрабанды нейтралаў. На крэйсеры распаўсюджваліся палажэнні выпрацаванага для капераў прызавога права, прычым крэйсерам дазвалялася нават спальваць ці тапіць захопленае судна, што каперам забаранялася. Аднак крэйсеры павінны былі таксама браць удзел у ваенных дзеяннях, інакш маглі быць абвінавачаны ў скрытым каперстве.

У канцы XIX стагоддзя, з прычыны абвастрэння адносін паміж Расіяй і Англіяй, Расія ўзмоцнена рыхтавалася да крэйсерскай вайны. З гэтай мэтай у 1878 г. быў створаны Добраахвотны флот, які выконваў камерцыйныя функцыі, але з камандамі з ваенных маракоў; у выпадку пачатку вайны, яго судны маглі быць неадкладна ўзброены і ператвораны ў крэйсерскія. Для гэтай жа мэты меркавалася скарыстаць Балтыйскую мытную крэйсерскую флатылію, якая ў мірны час займалася спыненнем кантрабанды.

Восем рэйдараў рускага флоту дзейнічалі ў 19041905 на японскіх марскіх камунікацыях. У час Першай сусветнай вайны ў склад германскага флоту ўваходзілі 12 дапаможных крэйсераў, прызначаных для рэйдарскіх аперацый.

У час Другой сусветнай вайны выкарыстоўваліся Германіяй. Паляванне на рэйдараў адымала шмат сіл, але часам бывала ўдалай. Так, адным з найбольш вядомых рэйдараў быў «Адмірал граф Шпее», «кішэнны лінкар», які працаваў у пары з танкерам забеспячэння «Альтмарк». Ім былі пушчаны на дно ці захоплены брытанскія судны «Клемент» (30 верасня 1939), «Ньютан Біч» (5 кастрычніка), «Ньютан Біч» (7 кастрычніка), «Хантсмэн» (10 кастрычніка), «Трывэніэн» (22 кастрычніка), «Афрыка Шэл» (14 лістапада), «Дорык Стары» (2 снежня), «Тайроа» (3 снежня), «Стрэоншэл» (7 снежня). 13 снежня ён быў перахоплены брытанскімі ваеннымі караблямі, якія шукалі яго, і адбыўся бой каля Ла-Платы. Англійскім караблям (лёгкія крэйсеры «Аякс» і «Ахілес» і цяжкі крэйсер «Эксэтар») удалося пашкодзіць рэйдара, хоць ён нанёс ім цяжэйшыя пашкоджанні. Гэта вымусіла камандзіра ўкрыцца ў Мантэвідэа. Наступная памылка яго афіцэраў, якія прынялі адзін з караблёў за «Рынаўн», вымусіла камандаванне Германіі аддаць загад аб затапленні рэйдара.

Найбольш паспяховым нямецкім рэйдарам і самым дзейсным нямецкім надводным караблём Другой сусветнай вайны з'яўляецца дапаможны крэйсер «Атлантыс», які дзейнічаў у Індыйскім і Ціхім акіянах, у раёне Аўстраліі і Новай Зеландыі.

У сучасных умовах выкарыстанне рэйдараў у войнах лічыцца малаверагодным, паколькі развітыя сродкі назірання (спадарожнікі, беспілотныя разведчыкі), авіяцыя і ракетная зброя дазваляюць іх хутка выявіць і знішчыць.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]