Рэпіхава
Рэпіхава | |
---|---|
Каардынаты: 52°51′12,30″ пн. ш. 26°09′25,20″ у. д.HGЯO | |
Даўжыня | 2 км |
Шырыня | 0,8 км |
Плошча | 1,1 км² |
Аб'ём | 0,00208[1] км³ |
Найбольшая глыбіня | 3,5 м |
Упадаюць | рака Ліпнянка |
Выцякаюць | рака Ліпнянка |
Год напаўнення | 1984 |
Рэ́піхава — вадасховішча ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, каля вёскі Крывошын.
Створана ў 1984 годзе на рацэ Ліпнянка. Плошча вадасховішча 1,1 км². Даўжыня 2 км, шырыня 0,8 км, даўжыня агараджальнай дамбы 5,5 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча 3,5 м, ваганні ўзроўню вады 1,6 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 2,08 млн м³.
Выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння, рыбагадоўлі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 19. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).