Сабачая агрэсія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сабачая агрэсія азначае недружалюбны і разбуральны характар паводзінаў сабакі ў дачыненні да людзей ці іншых жывёл. [1]

У дадатак да звыклых прычын агрэсіі можна дадаць наступныя: медычная праблема і разлад паводзінаў, у тым ліку звязаны з узростам. Да медыцынскіх чыннікаў можна аднесці: інфекцыю, гарманальны і метабалічны разлад, генетычныя адхіленні, праблемы з зубамі, тэмпература і інш. [2]

Асноўныя прыкметы[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Амерыканскім таварыствам прадухілення жорсткасці ў дачыненні да звярэй, да адзнакаў сабачай агрэсіі можна аднесці:

  • Сабачае цела становіцца вельмі cтатычным і скаваным
  • Жорсткае і глыбокае гаўканне
  • Рычанне ці і дэманстрацыя зубоў
  • Скачок на чалавека без папярэдняга кантакту
  • Хуткае кусанне (кусанне да крыві, кусанне з пракусваннем скуры)

Сабакі праяўляюць камбінацыю некалькі прыкметаў падобных паводзінаў і дэманструюць розную інтэнсіўнасць. Часцей за ўсё крайняя форма агрэсіўнасці праяўляецца пасля папярэджання.[3]

Тыпы агрэсіі[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць розныя класіфікацыі відаў агрэсіі: агрэсія страха, тэрытарыяльная, уласніцкая, ахоўная, драпежная, ідэапатычная, унутры дамашняя, а таксама агрэсія звязаная з няправільным выхаваннем.[4]

Агрэсія страха[правіць | правіць зыходнік]

Можа ўзнікаць з чалавекам іншымі жывёламі і сабакамі, а таксама да нежывых аб'ектаў і з'яваў, як гук пыласосу, адлюстравання люстэрка. Вырашаецца праз настойлівыя трэніроўкі і працу з стымулючымі агрэсію аб'ектамі і сацыялізацыю.  

Тэрытарыяльная[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна можа праяўляцца на тэрыторыі падворку ці ў межах дома, дзе жыве сабака, часам гэта можа праяўляцца як на ўсіх гасцей, так і ўласнікаў. Такая агрэсіўнасць залежыць у шмат чым ад пароды. Вырашаецца праз сацыялізацыю і трэнаванне вытрымкі пры вітанні гасцей.

Уласніцкая (ахоўная)[правіць | правіць зыходнік]

Сабака пачынае ўспрымаць тэрыторыю як сваю рэч, костку, ежу, будку. Ёсць з перасячэнні з тэрытарыяльнай агрэсіяй. Уласніцкая агрэсія змяншаецца, калі забіраць у сабакі цацкі ці рэчы, якімі ён не карыстацца ці непатрэбны ў дадзены момант. Знікае аб'ект уласнасці.

Драпежная[правіць | правіць зыходнік]

Характэрна для сабак, якія бегаюць за іншымі жывёламі, але могуць і за людзьмі. Калі разглядаецца апошні выпадак, кінолагі звязваюць такую агрэсію з медыцынскімі і ментальнымі праблемамі і раюць звяртацца да ветэрынараў. Гэта даволі рэдкі від агрэсіі. Для яе пераадолення кінолагамі прапануецца кантраляваць асяродак сабак і пераключыць актыўнасці сабакі.

Ідэапатычная[правіць | правіць зыходнік]

Гэта найбольш небяспечная агрэсія, бо складана ці немагчыма вызначыць яе прычыны. Кінолагі раяць у такім выпадку вяртацца да ветэрынараў, бо магчыма нешта з неўралогіяй гадаванца.

Унутрыдамашняя[правіць | правіць зыходнік]

Гэты від сустракаецца калі пёс жыве з іншымі дамашнімі жывёламі (асабліва сабакамі) у адным памяшканні. Пачынацца спрэчка за лідаства. Вырашаецца праз раздзяленне сабак у розныя прасторы і павольнай іх рэсацыялізацыяй.

Звязаная з няправільным выхаваннем[правіць | правіць зыходнік]

У гэтым відзе агрэсіі прычынамі з'яўляюцца няправільныя паводзіны ўласніка і несістэмнае шкаленне сабакі. Напрыклад, няправільны абмен сігналамі і стымуламі, можа правакаваць агрэсію. Дарэчы прычынай можа быць як не вопытнасць уласніка так і яго залішняя педантычнасць.[5]

Рэактыўнасць і агрэсія[правіць | правіць зыходнік]

Варта адрозніваць сабачу агрэсіўнасць і рэактыўнасць. Да рэактыўнасці адносяцца паводзіны сабакі, якія характаразуюцца павышанай інтэнсіўнасцю і ўзнікаюць у пэўных сітуацыях ці атрыманых стымулах. Напрыклад, да такіх сітуацый можа адносіцца: чалавек з барадой, ці капялюшам, дзіця, якое пішчыць ці плача, альбо сабака бачыць, што яго могуць прывязаць да павадка.[6]

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Rakosky, Erin. Reactive Dog vs. Aggressive Dog (англ.). American Kennel Club. Праверана 18 студзеня 2024.
  2. Dog Aggression Diagnosis and Overview | VCA Animal Hospital | VCA Animal Hospitals (англ.). Vca. Праверана 18 студзеня 2024.
  3. Aggression | ASPCA (англ.). www.aspca.org. Праверана 18 студзеня 2024.
  4. 7 Types of Dog Aggression and How to Nip Them in the Bud (англ.). Salish Veterinary Hospital (31 мая 2022). Праверана 18 студзеня 2024.
  5. 7 Types of Dog Aggression and How to Nip Them in the Bud (англ.). Salish Veterinary Hospital (31 мая 2022). Праверана 20 студзеня 2024.
  6. Rakosky, Erin. Reactive Dog vs. Aggressive Dog (англ.). American Kennel Club. Праверана 18 студзеня 2024.