Савецкая гістарыяграфія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Савецкая гістарыяграфія, школа ў гістарыяграфіі, якая склалася ў СССР у перыяд аднапартыйнай палітычнай сістэмы. Галоўнай яе адметнасцю была поўная і непрыхаваная залежнасць ад палітычнага заказу.

Патрэба стварэння свайго ўласнага бачання гістарычнага мінулага ўзнікла ў савецкага палітычнага кіраўніцтва адразу пасля грамадзянскай вайны. Дзеля ажыццяўлення гэтага ўвага кіраўніцтва была звернутая на сацыяльна-палітычныя і ідэалагічныя фактары, якія дазвалялі вырашальна ўплываць на характар гістарыяграфічнай сітуацыі, якімі былі: палітыка ў вобласці гуманітарнай адукацыі; стварэнне і кантроль за дзейнасцю цэнтраў гістарычнай навукі, перыядычнага друку і цэнзуры; мэтанакіраваная кадравая і фінансавая палітыка ў дачыненні да ўстаноў гістарычнага профілю і да гісторыкаў, якія непасрэдна выконвалі палітычны заказ кіраўніцтва.

Перыядызацыя гісторыі гістарычнай навукі ў СССР пачала стварацца ў 1960-я гады, калі ствараліся «Очерки истории исторической науки в СССР» (Гл. таксама: М. В. Нечкіна), і ў выніку была аснаваная на пяці крытэрыях: 1) выкарыстанне марксісцка-ленінскай метадалогіі; 2) змена праблематыкі даследаванняў; 3) праведзеныя прыёмы даследавання; 4) увядзенне ў навуковы зварот новых крыніцаў; 5) змены ў арганізацыі гістарычнай навукі. Паводле прапанаваных крытэрыяў, савецкія гістарыёграфы падзялілі гісторыю гістарычнай навукі ў СССР на тры перыяды: 1. 1917 — сяр. 1930-х гадоў: станаўленне савецкай гістарычнай навукі, кансалідацыя гісторыкаў на падставе марксісцка-ленінскай метадалогіі; 2. сяр. 1930-х — сяр. 1950-х гадоў: накапленне даследчыкамі факталагічных ведаў, стварэнне першых абагульняльных працаў; 3. сяр. 1950-х — 1980-я гады: уздым савецкай гістарычнай навукі.

У позні савецкі і пост-савецкі перыяды пачалі выдзяляць 4 асноўныя этапы развіцця савецкай гістарыяграфіі: 1. 1920-я гады 2. 1930-я — сярэдзіна 1950-х гадоў. Асабліва жорсткі і дырэктыўны кантроль за развіццём гістарыяграфіі. Найвышэйшымі вызначальнікамі навуковага курсу з'яўляюцца, у розныя моманты, І. В. Сталін, М. І. Бухарын, А. А. Жданаў, М. А. Суслаў і інш., у Беларусі таксама В. Г. Кнорын, А. С. Шчэрбакоў, П. К. Панамарэнка і інш. 3. 2-я палова 1950-х — 1980-я гады. Час пэўнай лібералізацыі. Дазваляецца выкарыстанне пэўных раней забароненых крыніц. 4. 2-я палова 1980-х гадоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карев Д.… 1990.
  • Белазаровіч. Гістарыяграфія… 2006.