Саджа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саджа
Syrrhapte paradoxal (cropped).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Syrrhaptes paradoxus (Pallas, 1773)

Арэал
выява

     Толькі гнняздуе      Кругы год

     Раёны міграцыі
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177042
NCBI  302527

Саджа (Syrrhaptes paradoxus) — стэпавая птушка сямейства рабковых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 30-44 см, размах крылаў 60-78 см. Хвост доўгі; ногi апераныя разам з пальцамi, заднi палец адсутнiчае. У абодвух полаў перад жывата чорны, тыл — белы. Верх цела пясочнага колеру з чорнымi плямкамi. Самец з аранжавым горлам i, часткова, верхам галавы (на шыi i галаве чорных плямак няма). Ашыйнiк на грудзях не заўсёды добра адзначаны. У самкi на горле падкрэсленае чорным кольца, а чорныя плямкi са спiны пераходзяць на шыю i верх галавы. Голас падае амаль выключна ў час палёту, гарлавыя гукi «карк, кiшэрiк, цiень-цiень».

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал ад паўночных узбярэжжаў Каспійскага мора ў Заходняй і Цэнтральнай Азіі да ўсходу Кітая і на поўдзень да р. Брахмапутра. Біятоп: пустыні, паўпустыні і стэпы, часта з салёнымi глебамi. Аддае перавагу гліністым, пясчаным і галечным глебам, а не камяністым.

Аселы або пералётны від. Нерэгулярна залятае ў Еўропу; больш шматлікімі гэтыя інвазіі былі ў канцы ХІХ і пачатку XX ст., пасля якіх нават нядоўга гняздзіўся ў Еўропе (на Беларусі пасля 1883 г. не адзначаўся).

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо ў ямцы, часам рэдка высланай сухiмi раслінамi, можа знаходзіцца як пад прыкрыццем раслін, так і на адкрытым месцы, дыяметр 10-15 см.

Яйкі (2-3, часам 4) падоўжаныя, набліжаныя да эліптычных, палева-жоўтыя, глініста-шэрыя (часта з жоўтым адценнем) да крэмавых; глыбокія плямы — невыразныя, светла-шэрыя, паверхневыя – светла-карычневыя або карычневыя. Памеры: 42,5 х 29,5 мм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X