Квітнее ўвесну; кветкі маюць афарбоўку ад ярка-ружовай да белай. Штогадовы перыяд квітнення сакуры доўжыцца менш за тыдзень. Плод — касцянка чорнага колеру, 8-10 мм у дыяметры. Плады — сакурамба (яп. サクランボ). Засоленае лісце і кветкі сакуры выкарыстоўваюцца ў харчовых мэтах.
Сакура — вядомы сімвал Японіі і японскай культуры — з даўніх часоў шануецца японцамі.
Ханамі — японская нацыянальная традыцыя любавання кветкамі, самая вядомая з якіх — квітнеючая сакура. За некалькі месяцаў да меркаванага цвіцення па тэлебачанні пачынаюць паказваць прагнозы з датамі цвіцення сакуры па ўсёй краіне.
У цяперашні час выкарыстоўваецца на гербах паліцыі і ўзброеных сіл Японіі. Акрамя таго, сакура — традыцыйны сімвал жаночай маладосці і прыгажосці. 27 сакавіка, пачынаючы з 4-га года Хэйсэй (1992) грамадская арганізацыя «Таварыства японскай сакуры» і пачала святкаваць Дзень красавання сакуры. Гэтае свята праводзяць ва ўсіх раёнах Японіі, час правядзення залежыць ад часу цвіцення сакуры.