Перайсці да зместу

Саласпілскі канцлагер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саласпілскі канцлагер
ням.: Polizeigefängnis und Arbeitserziehungslager Salaspils
Тып канцэнтрацыйны лагер
Месцазнаходжанне
Краіна
Адміністрацыйная адзінка
Саласпілскі канцлагер (Латвія)
Саласпілскі канцлагер
Саласпілскі канцлагер
Мапа
Дзейнасць
Створаны

кастрычнік

1941
Ліквідаваны

верасень

1944
Лагатып Вікісховішча Вікісховішча
Каля лагернага барака. Cнежань 1941 года

Саласпілскі канцлагер — канцэнтрацыйны лагер, створаны падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі акупаванай нацысцкай Германіяй Латвіі. Існаваў ў 18 кіламетрах ад Рыгі побач з горадам Саласпілс з кастрычніка 1941 года да канца лета 1944 года.

Найбольш сумную вядомасць гэты лагер атрымаў з-за ўтрымання ў ім малалетніх вязняў, якіх затым сталі выкарыстоўваць для адбору крыві для параненых нямецкіх салдат, з прычыны чаго дзеці хутка гінулі.

Восенню 1941 года лагер будавалі яўрэі прывезеныя ў Латвію з Германіі. Першыя вязні (жыхары Латвіі, падазраваныя ў супраціве акупантам) з’явіліся ў лагеры ў траўні 1942 года. У канцы 1942 года да іх дадалі асоб, якія ўхіляліся ад усеагульнай працоўнай павіннасці.

У сакавіку 1943 года ў лагер пачалі змяшчаць сялян з Латгаліі, якія ўхіляліся ад паставак сельгаспрадукцыі і выплаты падаткаў, а таксама жанчын і дзяцей, вывезеных з селаў Беларусі, Пскоўскай і Ленінградскай абласцей падчас карных антыпартызанскіх аперацый.

У лютым—красавіку 1943 года падчас карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» толькі з Асвейскага раёна Віцебскай вобласці былі вывезены 14175 жыхароў — дарослыя на працу ў Германію, дзеці — у Саласпілскі канцлагер.

Лічыцца, што праз Саласпілскі лагер смерці прайшло каля 100 тысяч зняволеных. Дакладная колькасць загінулых у Саласпілскім канцлагеры невядома дагэтуль.

У жніўні 1944 года зняволеныя лагера, якія засталіся ў жывых, былі вывезены ў канцлагер Штутгаф. Перад прыходам савецкіх войскаў амаль усе лагерныя баракі былі спалены.

Баракі, якія засталіся, былі выкарыстаныя для стварэння лагера для нямецкіх ваеннапалонных, дзе тыя ўтрымліваліся да кастрычніка 1946 года.

У 1967 годзе на месцы канцлагера быў створаны Саласпілскі мемарыяльны комплекс.

  • Valdis O. Lumans. Latvia in World War II. — New York: Fordham University Press, 2006. — Т. 11. — 547 p. — (World War II: The Global, Human, and Ethical Dimension). — ISBN 9780823226276.