Салі Гарднер галопам
Салі Гарднер галопам | |
---|---|
англ.: Sallie Gardner at a Gallop | |
| |
Жанр | дакументальны фільм пра прыроду[d] і нямое кіно |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Працягласць | 15 ± 1 с |
Краіна | |
Год | 19 чэрвеня 1878 |
IMDb | ID 2221420 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Салі Гарднер галопам» (англ.: Sallie Gardner at a Gallop) — картатэка з 12 фотакартак, якія ўваходзяць у серыю з шасці картатэк, створаных Эдвардам Мэйбрыджам . Атрымала сусветную вядомасць як адзін з першых фільмаў у гісторыі. Кожная картатэка складаецца з шасці-дванаццаці «аўтаматычных » фатаграфій, якія паказваюць рух каня. Мэйбрыдж зняў фатаграфіі ў чэрвені 1878 года.[1]
Дадзеную серыю і далейшыя падобныя эксперыменты з хранафатаграфіяй можна разглядаць як важны крок у развіцці кінематографа. Фатаграфіі былі надрукаваныя ў выпуску часопіса «Scientific American » 19 кастрычніка 1878 года.
Здымку Мейбрыджу замовіў Леланд Стэнфард , прамысловец і наезнік, які паспрачаўся з двума прыяцелямі, што падчас галопу ёсць моманты, калі конь не дакранаецца зямлі ніводным з капытоў. Даказаць гэта можна было толькі з дапамогай фатаграфіі, бо чалавечае вока не здольнае ўсачыць за хуткімі рухамі каня. На здымках відаць, што ўсе чатыры нагі ў нейкай фазе руху сапраўды адначасова не датыкаюцца зямлі, хаця гэта адбываецца толькі тады, калі канечнасці «сабраныя» пад целам, а не «выцягнутыя» наперад і назад, як гэта малявалі ў жывапісе.[2]
Зноскі
- ↑ Владимир Левашов. Лекции по истории фотографии / Галина Ельшевская. — 2-е изд.. — М.: «Тримедиа Контент», 2014. — С. 40—43. — 484 с. — ISBN 978-5-903788-16-3.
- ↑ Жорж Садуль Всеобщая история кино / В. А. Рязанова. — М.: «Искусство», 1958. — Т. 1. — С. 66. — 611 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Салі Гарднер галопам