Санкт-Пецярбургская саборная мячэць
Мячэць | |
Санкт-Пецярбургская саборная мячэць | |
---|---|
Санкт-Петербург шәһәре җамигъ мәчете | |
59°57′18,60″ пн. ш. 30°19′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Санкт-Пецярбург, Кранверкскі праспект, 7. |
Канфесія | іслам |
Тып будынка | мячэць |
Архітэктурны стыль | national Romantic style[d] |
Архітэктар | С. В. Васільеў |
Дата заснавання | 1921 |
Будаўніцтва | 1909—1920 гады |
Асноўныя даты | |
1913 — адкрыта |
|
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7801089000 |
Стан | дзеючая |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Саборная мячэць Санкт-Пецярбурга — помнік ісламскай культавай архітэктуры. 45 метраў у даўжыню, 32 метры ў шырыню, вышыня галоўнага купала — 39 метраў, вышыня мінарэтаў — 48 метраў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва было пачата па ініцыятыве ахуна Г. Баязітава і праводзілася на сродкі эміра бухарскага Сеід-Абдул-Ахат-хана (памёр у 1910), татарскіх прадпрымальнікаў і інш.
Мячэць была афіцыйна адкрыта 22 лютага 1913, на другі дзень Раманаўскіх урачыстасцяў (першае богаслужэнне здзейснена напярэдадні, 21 лютага, у прысутнасці эміра бухарскага Сеід-Алім-хана і хана Хівінскага Сеід-Асфендыяр-Багадура, што былі ў Санкт-Пецярбургу ў сувязі з урачыстасцямі).
Будынак ўзводзіўся ў 1909—1920 гады па праекце архітэктара М. В. Васільева пры ўдзеле інжынера С. С. Крычынскага і архітэктара А. І. фон Гагена. У афармленні надпісаў з Карана ўдзельнічаў цюрколаг, будучы акадэмік АН СССР А. Н. Самойлавіч. У 1927—1930 і 1940—1956 гадах не функцыянавала, у 1940 годзе будынак быў перададзены Ленгарздраўаддзелу і пачаў выкарыстоўвацца як склад медыцынскага абсталявання. З 1956 года вернуты вернікам.
Будынак
[правіць | правіць зыходнік]Мячэць размешчана на Петраградскай старане, на рагу Кронверкскага праспекта і Коннага завулка (паблізу станцыі метро Горкаўская).
- даўжыня — 45 м
- шырыня — 32 м
- вышыня галоўнага купала — 39 м
- колькасць мінарэтаў — 2
- вышыня мінарэтаў — 48 м
- умяшчальнасць — 5000 чалавек, па іншых дадзеных 3000