Перайсці да зместу

Сан-Марына (Каліфорнія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Сан-Марына
англ.: San Marino
34°07′22″ пн. ш. 118°06′47″ з. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 170 м
Часавы пояс PDT[d]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 12 513 чал. (1 красавіка 2020)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 626
Паштовы індэкс 91108 і 91118
cityofsanmarino.org (англ.)
Паказаць/схаваць карты
Сан-Марына (Каліфорнія) (ЗША)
Сан-Марына (Каліфорнія)
Сан-Марына (Каліфорнія)

Сан-Марына (англ.: San Marino) — багаты прыгарад Пасадэны ў акрузе Лос-Анджэлес, Каліфорнія. Насельніцтва — 13 147 чалавек (2010).

Да заснавання паселішча спрычыніўся чыгуначны магнат Генры Хантынгтан (1850—1927). Яго дзядзька кіраваў будаўніцтвам Цэнтральнай Ціхаакіянскай чыгункі (адно са звёнаў першай транскантынентальнай чыгункі). Хантынгтан-малодшы выкупіў у 1903 г. ранча Сан-Марына са старажытным іспанскім млыном (1812 год, найстарэйшы будынак у ваколіцах) і пачаў уладкоўваць уласны маёнтак, напоўнены творамі мастацтва. У 1913 годзе пасёлак Сан-Марына атрымаў правы горада.

Галоўная славутасць Сан-Марына — бібліятэка Хантынгтана.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.