Сан-Фернанда (даліна)
Выгляд
Даліна Сан-Фернанда (англ.: San Fernando Valley) — урбанізаваная даліна ў паўднёвай частцы Каліфорніі. Акружана групай гор пад назвай "Папярочныя хрыбты". Насельніцтва - 1,76 мільёна чалавек. У даліне размешчаны больш за палову горада Лос-Анджэлес, а таксама гарады Бербанк, Глендэйл, Сан-Фернанда, Хідэн-Хілс і Калабасас.