Перайсці да зместу

Сара Хільдэбрант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сара Хільдэбрант
англ.: Sarah Ann Hildebrandt
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя спартыўная барацьба[d]
Нарадзілася 23 верасня 1993(1993-09-23) (31 год)
Грамадзянства
Рост 160 см
Вага 53 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сара Энн Хільдэбрант (англ.: Sarah Ann Hildebrandt, нар. 23 верасня 1993 г., Грэнджэр, Індыяна) — амерыканская спартсменка, барэц вольнага стылю, Алімпійская чэмпіёнка 2024 года, прызёр Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету. Шасціразовы пераможца Панамерыканскіх чэмпіянатаў.

У 2013 годзе на кантынентальным чэмпіянаце атрымала перамогу і заваявала тытул чэмпіёнкі. У 2015 і ў 2018 годзе яна таксама змагла стаць першай на Панамерыканскім чэмпіянаце па барацьбе.

У 2018 годзе ў Будапешце стала другой у вагавой катэгорыі да 53 кг і заваявала сярэбраны медаль чэмпіянату свету.

На чэмпіянаце свету 2021 года, які адбыўся ў нарвежскай сталіцы ў горадзе Осла, амерыканская спартсменка заваявала сярэбраны медаль. У фінале ўступіла спартсменцы з Японіі Рэміне Ёсімота.

На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы, у вагавой катэгорыі да 50 кг стала алімпійскай чэмпіёнкай. У фінальнай схватцы перамагла спартсменку з Кубы Юснейліс Гусман.