Світло (1935)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Світло» (з укр. — «святло») — газета ўкраінскіх эмігрантаў у Аргенціне, выказвала погляды прасавецкі арыентаванай часткі ўкраінскай дыяспары. Украінскія «прагрэсіўныя» таварыствы актыўна супрацоўнічалі з беларускімі арганізацыямі, і, да таго ж, ва ўкраінскіх клубах было шмат беларусаў (як і ўкраінцы былі ў складзе беларускіх таварыстваў).

Выходзіла ў Буэнас-Айрэсе ў 1935—1943 і 1946—1949 гадах; закрытая аргенцінскімі ўладамі, на замену з 1949 годзе выходзіў тыднёвік «Звання».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шабельцаў С. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930 — 1960-я гг.): Зборнік дакументаў і ўспамінаў / Сяргей Шабельцаў; Рэдактар Н. Гардзіенка. — Мн.: Медысонт, 2009. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 17). — С. 58.
  • Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Гол. ред. Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989.