Себежскі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Себежскі замакабарончае збудаванне ў горадзе Себеж (цяпер у Расіі).

У 1414 годзе вялікі князь Вітаўт здабыў Себеж як прыгарад Пскова і ўлучыў яго ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

У 1535 годзе маскоўскія войскі зрубілі на месцы Себежскага гарадзішча драўляную крэпасць, г. зв. Іван-горад на Себежы, які ўжо праз год беспаспяхова спрабавала ўзяць штурмам войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1562 годзе Себеж быў заняты ліцвінамі, аднак канчаткова адыйшоў да іх у час пахода Стэфана Баторыя ў 1579 годзе. Замак быў адбудаваны.

У час вайны Расіі супраць Рэчы Паспалітай замак захапілі маскоўскія войскі (вернуты Рэчы Паспалітай ў 1678 годзе).

Умацаванні Себежа ў розны час мелі розныя памеры, у наш час ад іх мала што захавалася.