Сезар Торэс Марцінес
Сезар Торэс Марцінес | |
---|---|
Нараджэнне |
1905
|
Смерць |
14 лістапада 1988 |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сезар Торэс Марцінес (ісп.: César Torres Martínez; 1905 — 14 лістапада 1988) — іспанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. У перыяд Другой рэспублікі быў грамадзянскім губернатарам Луга, Альмерыі, Авілы, Хаэна і Гранады.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Галісіі.
Вывучаў права ва ўніверсітэце Сант’яга-дэ-Кампастэла. Далей працаваў юрыстам. З юнацтва быў членам Аўтаномнай галісійскай рэспубліканскай арганізацыі, заснаванай Сант’яга Касарэсам Кірога[1], з якім падтрымліваў цесныя сяброўскія адносіны[2]. Пазней уступіў у партыю Рэспубліканская левая[3].
У гады Другой рэспублікі быў грамадзянскім губернатарам правінцый Луга, Альмерыя, Авіла і Хаэн[2].
У чэрвені 1936 года прызначаны грамадзянскім губернатарам Гранады. Гэтую пасаду займаў да пачатку грамадзянскай вайны[4]. Ужо 20 ліпеня арыштаваны мяцежнымі вайскоўцамі і заключаны ў турму[5].
Асуджаны ваенна-палявым судом[6] да больш чым трыццаці гадоў турмы[7]. Таксама быў пазбаўлены права займацца адвакацкай дзейнасцю[1]. У студзені 1944 года вызвалены ўмоўна-датэрмінова[8].
Вярнуўся ў родную Галісію, дзе ў 1954 годзе стаў членам савета дырэктараў Banco de Vigo[9].
Прыватнае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Двойчы быў у шлюбе: з Жазефінай Дыяс Торэс (1933) і Эльвірай Габерна Лага (1954).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Múgica Melgar 2009, с. 62.
- ↑ а б Gibson 1981, с. 67.
- ↑ Gómez Oliver 2007, с. 303.
- ↑ Gibson 1981, с. 67—68.
- ↑ Aróstegui 2006, с. 69.
- ↑ Juliá 2004, с. 328.
- ↑ Gibson 1981, с. 108—109.
- ↑ Gil Bracero 1998, с. 21.
- ↑ Múgica Melgar 2009, с. 69.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Aróstegui, Julio (2006). Por qué el 18 de Julio...y después. Flor del Viento Ediciones.
- Gibson, Ian (1981). El Asesinato de Federico García Lorca. Barcelona: Editorial Bruguera.
- Gil Bracero, Rafael (1998). Revolucionarios sin revolución: marxistas y anarcosindicalistas en guerra: Granada-Baza, 1936-1939. Universidad de Granada.
- Gómez Oliver, Miguel (2007). José Palanco Romero: la pasión por la "res pública". Universidad de Granada.
- Juliá, Santos (2004). «República y Guerra Civil». Historia de España Menéndez Pidal 40 (Espasa-Calpe).
- Múgica Melgar, José Luis (2009). Banco de Galicia. Orígenes, evolución y extinción. Bubok.