Скарб з Норыс Ло
Выгляд

Скарб з Норыс Ло — пікцкі срэбны рэчавы скарб, знойдзены каля 1819 года ў Бальман-Фарм, на поўнач ад Ларга Ло, Апер-Ларга, Файф, Шатландыя. Яго схавалі ў кургане бронзавага веку. Агульная вага скарба — каля 12,5 кг, утрымоўваў вялікую колькасць срэбных манет, якія былі прададзеныя на пераплаўку.
Лэдзі Дарэм у 1830-х гадах ахвяравала некалькі срэбных прадметаў са скарбу ў Нацыянальны музей Шатландыі.
Характэрныя сімвалы на некаторых са срэбных ювелірных вырабаў відавочна нагадваюць пікцкія сімвалы, якія, акрамя гэтых рэчаў, вядомыя толькі па выявах на камянях.