Перайсці да зместу

Скачкі ў ваду на летніх Алімпійскіх гульнях 2024

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спаборніцтвы па скачках у ваду на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года пройдуць з 27 ліпеня па 10 жніўня 2024 года ў Парыжскім водным цэнтры. Будзе разыграна 8 камплектаў узнагарод: па чатыры ў мужчын і ў жанчын.

Агульная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Агулам 136 скакуноў у ваду, пароўну мужчыны і жанчыны, прымуць удзел у спаборніцтвах. На гэтых Гульнях колькасць відаў і атлетаў будзе такой жа як і на Алімпійскіх гульнях у Токіа.