Слагельсэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Слагельсэ
Slagelse
Герб
Герб
Sankt Mikkels Kirke Slagelse Denmark.jpg
Краіна
Вобласць
Камуна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
51 м
Насельніцтва
31.918 чалавек (2010)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
4200
Афіцыйны сайт
slagelse.dk (дацк.) 
Слагельсэ на карце Даніі
Слагельсэ (Данія)
Слагельсэ

Слаге́льсэ (дацк.: Slagelse) — горад у камуне Слагельсэ вобласці Зеландыя (Данія), адміністрацыйны цэнтр камуны Слагельсэ. Насельніцтва — 31918 чалавек (2010).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Слагельсэ з'яўляецца адным з найстарэйшых гарадоў Даніі. У XI стагоддзі тут знаходзіўся манетны двор, горад быў важным гандлёвым цэнтрам. У XIX стагоддзі ў мясцовай школе ў дзяцінстве навучаўся Ганс Хрысціян Андэрсан.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Царква Святога Міхаіла

У цэнтры горада размешчана пабудаваная ў 1300 годзе Царква Святога Міхаіла — адна з найстарэйшых цагляных цэркваў Даніі.

Прыкладна ў 7 км да захаду ад горада знаходзіцца старажытнае ўмацаванне вікінгаў Трэлеборг.