Слоік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шкляныя слоікі: 250 мл, 1 л, 2 л, 3 л.
Мэйсан-слоік

Слоік — шкляны, радзей керамічны посуд. Выкарыстоўваецца ў хатняй гаспадарцы для захоўвання прадуктаў хатняга кансервавання, ў лабараторыях для прыгатавання біялагічных прэпаратаў і ў фармаклогіі для захоўвання лекаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Закрываецца металічнай крышкай тыпу «Omnia» або вінтавой крышкай тыпу «Твіст», пластыкавай крышкай. Металічныя крышкі маюць мяккае кольца або пакрыццё спецыяльным лакам, якія садзейнічаюць жорсткаму закрыццю і стварэнню вакууму пры кіпячэнні або аўтаклававанні.

Адным з відаў слоікаў ёсць мэйсан-слоік, які запатэнтаваў 30 лістапада 1858 года ў Філадэльфіі Джон Лэндiс Мэйсан. Мэйсан-слоік вельмі распаўсюджаны ў ЗША.

У лабараторыях часта выкарыстоўваюць слоікі з прыцёртымі шклянымі крышкамі.

Як правіла, слоікі цыліндрычнай формы. Ад бутэлькі слоік адрозніваецца значна большай адтулінай. Найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца бясколерныя шкляныя слоікі з натрыева-кальцыева-сілікатнага шкла, але часам бываюць з непразрыстага або каляровага шкла або керамічныя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]