Сойм Каралеўства Польскага
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c7/The_First_Sejm_1182.jpg/240px-The_First_Sejm_1182.jpg)
Сойм Каралеўства Польскага — саслоўна-прадстаўнічы орган ў XV — першай палове XVI стагоддзяў. Насіў арыстакратычны характар. Дамінуючае становішча мелі буйныя землеўладальнікі. Пасля заключэння у 1569 годзе Люблінскай уніі большасць з тых, хто меў права прымаць удзел у працы сейма Каралеўства Польскага, атрымалі месца ў аб'яднаным сойме Рэчы Паспалітай.