Спадарожнік (космас)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Спадарожнік планеты)
Спадарожнікі Марса Фобас і Дэймас

Спадарожнік — нябеснае цела, якое абарачаецца па вызначанай траекторыі (арбіце) вакол іншага аб’екта (напрыклад планеты) у касмічнай прасторы, пад дзеяннем гравітацыі. Адрозніваюць штучныя і натуральныя спадарожнікі.

Сярод астраномаў ёсць меркаванне, што спадарожнікам неабходна лічыць аб’ект, які абарачаецца вакол цэнтральнага цела (планеты, карлікавай планеты ці астэроіда) так, што барыцэнтр сістэмы, які складаецца з гэтага аб’екта і цэнтральнага цела, знаходзіцца ўнутры цэнтральнага цела. Калі барыцэнтр знаходзіцца па-за цэнтральным целам, аб’ект не павінен лічыцца спадарожнікам, а павінен лічыцца кампанентам сістэмы, якая складаецца з дзвюх ці некалькіх планет (карлікавых планет, астэроідаў). Аднак, Міжнародны астранамічны саюз яшчэ не даў строга вызначэння спадарожніка, заяўляючы, што гэта будзе зроблена пазней[1]. У прыватнасці, МАС працягвае афіцыйна лічыць Харон спадарожнікам Плутона.

Апроч паказанага, існуюць і іншыя магчымыя спосабы фармальнага вызначэння паняцця «спадарожнік»[2].

Спадарожнікі ў спадарожнікаў[правіць | правіць зыходнік]

У спадарожнікаў таксама могуць быць свае спадарожнікі, але ў большасці выпадкаў прыліўныя сілы галоўнага цела зрабілі б такую сістэму няўстойлівай. Былі здагадкі наяўнасці спадарожнікаў у Месяца, Рэі і Япета, але ў наш час спадарожнікі натуральнага паходжання ў спадарожнікаў не выяўлены.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

З усіх планет Сонечнай сістэмы ніколі не мелі ўласнага штучнага спадарожніка Уран і Нептун.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Адносныя памеры з планетамі зямной групы і плутонам

Зноскі