Спадарожнік V

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Спадарожнік V» (руск.: Спутник V, «спадарожнік ві») — зарэгістраваная як «Гам-кавід-вак», камбінаваная вектарная вакцына супраць каронавіруснай інфекцыі COVID-19. Распрацавана расійскім Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі і зарэгістраваная 11 жніўня 2020 года Міністэрствам аховы здароўя РФ як першая ў свеце. Рэгістрацыя і апублікаваныя дадзеныя аб эфектыўнасці вакцыны выклікалі розныя ацэнкі спецыялістаў і СМІ.

Вакцына атрымана біятэхналагічным шляхам, пры якім не выкарыстоўваецца патагенны для чалавека вірус SARS-CoV-2. Прэпарат складаецца з двух кампанентаў, у склад кожнага з якіх уваходзіць рэкамбінантныя адэнавірусны вектар на аснове адэнавірусу чалавека.

Паводле дадзеных распрацоўшчыкаў, апублікаваных у часопісе «The Lancet», эпідэміялагічная эфектыўнасць вакцыны «Спадарожнік V» па прамежкавых выніках фазы III клінічных выпрабаванняў склала 91,6 %; эфектыўнасць вакцыны супраць сярэдняй або цяжкай ступені COVID-19 склала 100 %.

З 10 снежня 2020 года па Расіі пачалася бясплатная вакцынацыя на добраахвотнай аснове. Вакцына экспартуюцца ў шэраг іншых краін.