Спецыяльная судовая прысутнасць Вярхоўнага Суда СССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спецыяльная судовая прысутнасць Вярхоўнага Суда СССР — судовы орган СССР. У адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР 1924 года, спецыяльныя судовыя прысутнасці Вярхоўнага Суда СССР утвараліся для разгляду крымінальных і грамадзянскіх спраў выключнай важнасці, якія закранаюць па сваім змесце дзве ці некалькі саюзных рэспублік СССР, а таксама для разгляду спраў персанальнай падсуднасці членаў ЦВК і СНК СССР.