Спорабаламіцэт (Sporobolomyces) — род сумчатых грыбоў (дражджэй) сямейства цукраміцэтавых.
Сапратрофы. Звычайна трапляюцца на паверхні лісця культурных і дзікарослых злакаў. Выклікаюць прамое акісленне субстрату.
Тыповага міцэлію не ўтвараюць. Вегетатыўныя клеткі авальнай або прадаўгаватай формы, утвараюць калоніі ад бледна-ружовых да ярка-чырвоных колераў. Размнажаецца пачкаванвем і спорамі (балістаспорамі). Балістаспоры акруглыя, размяшчаюцца на стэрыгмах (доўгіх вырастах вегетатыўных клетак).
Вядома больш за 10 відаў, на Беларусі апісаны S. holsaticus і S. roseus.