Уэмблі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Стадыён Уэмблі)
Jump to navigation Jump to search
Уэмблі
Wembley Stadium, London.jpg
Месцазнаходжанне Сцяг Англіі Лондан
Закладзены 2003
Пабудаваны 2007
Адкрыты 2007
Хатняя каманда Сцяг Англіі Зборная Англіі па футболе
Умяшчальнасць 90 000
Памеры поля 105 × 69 м
Пакрыццё Desso GrassMaster
Commons-logo.svg Уэмблі на Вікісховішчы

«Уэмблі» (англ.: Wembley Stadium; [ˈwɛmbli]), вядомы таксама як Новы Уэмблі (англ.: New Wembley) — футбольны стадыён, размешчаны ў Лондане, Англія. Стадыён быў адкрыты ў 2007 годзе на месцы старога стадыёна «Уэмблі». Стары «Уэмблі», вядомы таксама як Empire Stadium, быў адным з самых вядомых футбольных стадыёнаў свету да моманту яго зносу ў 2003 годзе.

Новы «Уэмблі» месціць 90000 гледачоў і з'яўляецца другім па ўмяшчальнасці стадыёнам у Еўропе. На ім свае дамашнія матчы праводзіць нацыянальная зборная Англіі па футболе. Уладальнікам стадыёна з'яўляецца кіравальная арганізацыя англійскага футбола, Футбольная асацыяцыя Англіі (FA).

Аўтарамі праекту стадыёна сталі кампаніі Foster and Partners і Populous. У параўнанні са старым «Уэмблі», адметнай асаблівасцю якога былі белыя «вежы-двайняты», новы стадыён вядомы сваёй «аркай Уэмблі» вышынёй у 134 м. Гэтая стальная арка з'яўляецца самай доўгай аднапралётнай канструкцыяй даху ў свеце.

Gallery[правіць | правіць зыходнік]