Еўропа
Еўропа | |
---|---|
![]() Еўропа на карце паўшар'я | |
Тэрыторыя | 10 180 000 км² |
Насельніцтва | 739 165 030 чал. |
Шчыльнасць | 72,5 чал./км² |
Этнахаронім | еўрапейцы, еўрапеец, еўрапейка |
Уключае | 50 (спіс) дзяржаў |
Мовы | Мовы Еўропы |
Часавыя паясы | UTC UTC+6 |
Інтэрнэт-дамены | .eu (Еўрасаюз) |
![]() | |
![]() ![]() |
Еўропа (грэч.: Εὐρώπη, Eurṓpē ад семіцкага ерэб/ірыб «захад») — адна з частак свету ў Паўночным паўшар’і Зямлі. Абмываецца морамі Паўночнага Ледавітага і Атлантычнага акіянаў, мае плошчу каля 10 млн км² і насельніцтва каля 740 млн (парадку 10 % насельніцтва Зямлі). Разам з Азіяй утварае мацярык Еўразія. Умоўнае размежаванне з Азіяй прынята праводзіць па водападзеле Уральскіх і Каўказскіх гор, па рацэ Урал, Каспійскім і Чорным морах, і па праліве, які звязвае Чорнае і Эгейскае мора[1].
Змест
Назва[правіць | правіць зыходнік]

Мацярык названы па імені гераіні грэчаскай міфалогіі, фінікійскай царэўны Еўропы beru, якую выкраў Зеўс у абліччы быка. Ён завёз яе на Крыт, дзе яна нарадзіла трох сыноў. Аднак, міф не тлумачыць, чаму кантынент названы ў яе гонар.
Паходжанне самога імені «Еўропа» няяснае[2]. Паводле аднаго з меркаванняў, слова Еўропа паходзіць ад семіцкага слова «ерэб», якое азначае «захад»[3][4]. У адпаведнасці з гэтым тлумачэннем, старажытныя народы лічылі Еўропай землі на захад ад Эгейскага мора (там дзе хаваецца сонца). Аднак М. Уэст beru ацэньвае гэту этымалогію як вельмі спрэчную[5].
Упершыню слова «Еўропа» (стар.-грэч.: Εὐρώπη), як геаграфічная назва, сустракаецца ў 6-м стагоддзі да н.э. ў працах грэчаскіх географаў Анаксімандра і Гекатэя Мілецкага.
Назва Еўропа першапачаткова адносілася да мацерыковай Грэцыі, гэта значыць — Балканы, а пазней да ўсіх зямель на поўнач ад Міжземнага мора.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
З поўначы Еўропа абмываецца Паўночным Ледавітым акіянам, з захаду — Атлантычным акіянам, з поўдня — Міжземным морам. Мяжа на ўсходзе дакладна не вызначаная, але яе прынята лічыць па ўсходнім схіле Уральскіх гор, Каспійскаму мору, Чорнаму мору і пралівах Дарданэлы і Басфор.
Клімат Еўропы ў асноўным умераны (на захадзе — марскі, на ўсходзе — кантынентальны). На поўдні — міжземнаморскі. На паўночных астравах — арктычны і субарктычны.
Плошча Еўропы каля 10,4 млн кв. км. Еўропа — 2-гі з канца па велічыні кантынент Зямлі (меншая толькі Аўстралія). Сумарная плошча астравоў — каля 730 тыс. кв. км. Найбуйнейшыя астравы:
Каля 1/4 часткі кантынента ўтвараюць паўастравы:
Большая частка Еўропы знаходзіцца на раўнінах. Горы займаюць каля 17 % плошчы. Сярэдняя вышыня Еўропы — прыблізна 300 м над узроўнем мора. Асноўныя горныя цэпы:
Найвышэйшы пункт — гара Манблан (4808 м).
Рэгіёны[правіць | правіць зыходнік]
Еўропа традыцыйна падзяляецца на пяць геа-культурных рэгіёнаў:
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва Еўропы складае каля 710 млн чалавек (3-яе месца ў свеце пасля Азіі і Афрыкі). Гэта каля 11 % ад сусветнага насельніцтва.
Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 94 чал/км². Найменшая шчыльнасць у Ісландыі, Нарвегіі. Найбольшая — у Германіі, Нідэрландах, Бельгіі.
Часткі Еўропы[правіць | правіць зыходнік]
Адзін з традыцыйных умоўных падзелаў Еўропы на часткі (рэгіёны): Заходняя, Цэнтральная, Паўночная, Паўднёвая.

![]() |
Асноўны артыкул: Заходняя Еўропа |
Да Заходняй Еўропы звычайна адносяць Вялікабрытанію, Ірландыю, Францыю і краіны Бенілюкса (Бельгію, Нідэрланды, Люксембург). Таксама да Заходняй Еўропы могуць далучаць Германію, хоць геаграфічна краіна знаходзіцца ў Цэнтральнай Еўропе.
![]() |
Асноўны артыкул: Цэнтральная Еўропа |
Тэрмін Цэнтральная Еўропа яшчэ не настолькі ўстойлівы, як іншыя. Краіны Цэнтральнай Еўропы могуць адносіць да Заходняй і Усходняй Еўропы. Звычайна да Цэнтральнай Еўропы адносяць Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Швейцарыю, Ліхтэнштэйн, Аўстрыю, Славенію, Германію.
![]() |
Асноўны артыкул: Усходняя Еўропа |
Звычайна да Усходняй Еўропы адносяць Беларусь, Расію, Малдову, Украіну, Казахстан, Эстонію, Латвію, Літву. Часам да Усходняй Еўропы адносяць Польшчу, а таксама каўказскія краіны (Арменію, Азербайджан, Грузію).
![]() |
Асноўны артыкул: Паўночная Еўропа |
Да Паўночнай Еўропы адносяцца скандынаўскія краіны ў шырокім сэнсе, такія, як Ісландыя, Данія, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя. Некаторыя далучаюць Эстонію да Паўночнай Еўропы з-за моцных гістарычных і культурных сувязей Эстоніі з Швецыяй і Фінляндыяй.
![]() |
Асноўны артыкул: Паўднёвая Еўропа |
Паўднёвая Еўропа складаецца з краін Іберыйскага п-ва (Андора, Іспанія, Партугалія), Апенінскага п-ва (Італія, Ватыкан, Сан-Марына), Балканскага п-ва (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Грэцыя, Македонія, Румынія, Сербія і Чарнагорыя), Манака і Мальты. Могуць быць уключаныя Кіпр (хоць ён геаграфічна знаходзіцца ў Азіі), Турцыя і французская Корсіка.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Палітыка[правіць | правіць зыходнік]
У Еўропе знаходзіцца 48 краін:
27 краін уваходзяць у Еўрапейскі Саюз.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- Назва «Еўропа» носіць таксама востраў, размешчаны ў праліве паміж узбярэжжам Афрыкі і Мадагаскарам, названы ў гонар брытанскага карабля «Еўропа», які ў куццю 1774 г. упершыню правільна вызначыў каардынаты вострава.
- Абедзве сусветныя вайны пачыналіся менавіта ў Еўропе.
- Назву «Еўропа» таксама носіць адзін са спадарожнікаў Юпітэра, названы па імені персанажа антычнай міфалогіі.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ National Geographic Atlas of the World (7th ed.). Washington, DC: National Geographic. 1999. ISBN 0-7922-7528-4. «Europe» (pp. 68-9); «Asia» (pp. 90-1): «A commonly accepted division between Asia and Europe … is formed by the Ural Mountains, Ural River, Caspian Sea, Caucasus Mountains, and the Black Sea with its outlets, the Bosporus and Dardanelles.»
- ↑ Chantraine P. Dictionnaire étymologique de la langue grecque. Histoire des mots. Paris, 1968. P.388
- ↑ «Europe». Online Etymology Dictionary.
- ↑ Тантлевский И. Р. История Израиля и Иудеи до разрушения Первого Храма. СПб, 2005. С. 9, со ссылкой на: Astour M. C. Hellenosemitica: An Ethnic and Cultural Study in West Semitic Impact on Mycenaean Greece. Leiden, 1967. P. 128
- ↑ «phonologically, the match between Europa’s name and any form of the Semitic word is very poor» (West M. L. The east face of Helicon: west Asiatic elements in Greek poetry and myth. Oxford, 1997. P. 451)
|
Рэгіёны свету | |||
![]() |
Амерыка | Паўночная · Карыбы · Лацінская · Цэнтральная · Паўднёвая | |
---|---|---|---|
![]() |
Еўропа | Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая | |
![]() |
Азія | Заходняя · Цэнтральная · Паўночная ·Усходняя · Паўднёвая · Паўднёва-Усходняя · Блізкі Усход · Сярэдні Усход · Далёкі Усход | |
![]() |
Афрыка | Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая | |
![]() |
Акіянія | Аўстралія · Новая Зеландыя · Меланезія · Мікранезія · Палінезія | |
| |||
![]() |
Палярныя вобласці | Арктыка · Антарктыка | |
![]() |
Акіяны | Атлантычны · Індыйскі · Паўночны · Ціхі · Паўднёвы |
|