Стакгольмскія дагаворы
Стакгольмскія дагаворы | |
---|---|
Дата падпісання | 1719 |
Стакгольмскія дагаворы — два дагаворы, падпісаных у Стакгольме ў рамках высілкаў Швецыі па заканчэнню Паўночнай вайны, якая невыгодна склалася для яе.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1718 годзе шведскі кароль Карл XII быў забіты падчас агляду аблогавых прац у раёне Фрэдрыкстэна. Трон успадкавала яго сястра Ульрыка Элеанора, якая ў справах бязмежна давярала мужу Фрэдрыку Гесенскаму, які займаў пасаду галоўнакамандуючага шведскай арміяй (пры Карле XII гэта было толькі фармальная пасада, але пасля яго смерці яна нечакана набыла гіганцкае значэнне). Фрэдрык прыняў рашэнне адмовіцца ад часткі ўладанняў Швецыі, каб прыцягнуць тыя краіны, якім яны будуць перададзены, да сумеснай барацьбы супраць Расіі.
Дагавор з Гановерам
[правіць | правіць зыходнік]9 лістапада 1719 года ў Стакгольме быў падпісаны дагавор паміж Швецыяй і курфюрствам Гановер, у адпаведнасці з якім Швецыя саступіла Гановеру Брэмен-Вердэн.
Дагавор з Прусіяй
[правіць | правіць зыходнік]21 студзеня 1720 года ў Стакгольме быў падпісаны дагавор паміж Швецыяй і Прусіяй, у адпаведнасці з якім да Прусіі перайшлі землі Шведскай Памераніі, размешчаныя паўднёвей рэкі Пеенэ і ўсходней канала Пеенэштром, уключаючы астравы Узедам і Волін, а таксама гарады Штэцін, Дам і Гольнаў. Пакінутая частка Шведскай Памераніі была на той момант акупавана Даніяй.