Старынкаўскі сельсавет (Івянецкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старынкаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Івянецкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Старынкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 27 сакавіка 1959

Стары́нкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івянецкага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Старынкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 24 студзеня 1958 года ў склад Станюшкаўскага сельсавета перададзены вёскі Гілікі, Міхалова і Янаўшчына[1]. 27 сакавіка 1959 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Зарачанскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.