Перайсці да зместу

Стафан Крунваль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хакей
Стафан Крунваль
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 10 верасня 1982(1982-09-10) (42 гады)
Грамадзянства
Рост 194 см
Вага 100 кг
Пазіцыя абаронца
Хват левы
Драфт НХЛ у 2002 годзе выбраны ў 9-м раўндзе пад агульным 285-м нумарам клубам «Таронта Мейпл Ліфс»
Клубная кар’ера[* 1]
Калгары Флэймз
Таронта Мейпл Ліфс
Вашынгтон Кэпіталз
Лакаматыў Яраслаўль[d]
Юргордэн[d]
Северсталь Чарапавец[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стафан Крунваль (шв. Staffan Kronwall; нар. 10 верасня 1982, Вікшо) — шведскі хакеіст, абаронца. Брат Нікласа Крунваля. У цяперашні час з’яўляецца гульцом яраслаўскага «Лакаматыва», які выступае ў КХЛ.

Стафан Крунваль пачаў сваю прафесійную кар’еру ў 2001 годзе ў складзе клуба «Худынгэ», выступаючы да гэтага за яго фарм-клуб. У 2002 годзе Стафан перайшоў у сталічны «Юргордэн». У тым жа годзе на драфце НХЛ ён быў абраны ў 9 раўндзе пад агульным 285 нумарам клубам «Таронта Мэйпл Ліфс». У 2005 годзе, пасля трох матчаў у складзе клуба «Брунес», Крунваль адправіўся за акіян, дзе адразу ж змог замацавацца ў НХЛ. У сваім першым сезоне ў складзе «Таронта» Стафан правёў 34 матчы, у якіх набраў 1 (0 +1) ачко. Тым не менш, большую частку сваёй кар’еры ў сістэме «кляновых лістоў» Крунваль правёў у АХЛ ў складзе клуба «Таронта Марліс».

У сярэдзіне сезона 2008/09 Стафан быў змешчаны на уэйвер, адкуль яго забраў «Вашынгтон Кэпіталз». Аднак, правёўшы ў складзе «сталічных» толькі 3 матчы, Кронвалл адправіўся ў фарм-клуб «Вашынгтона» «Херш Бэрс», у складзе якога ён стаў уладальнікам Кубка Колдэр, набраўшы 21 (5 +16) ачко ў 38 матчах. У 2009 годзе Стафан падпісаў кантракт з «Калгары Флэймз». 6 кастрычніка таго ж года Крунваль закінуў сваю першую і, пакуль, адзіную шайбу ў НХЛ у вароты галкіпера «Манрэаля» Яраслава Галака ў пераможным матчы, які завяршыўся з лікам 4:3. Тым не менш, вялікую частку сезона Стафан правёў у складзе клуба АХЛ «Эбатсфорд Хіт».

Сезон 2010/11 Крунваль зноў пачаў у «Эбатсфордзе», аднак пасля першага матчу сезону, атрымаўшы згоду ад кіраўніцтва «Калгары», ён адправіўся на радзіму, каб працягнуць кар’еру ў «Юргордэне», дзе ў 52 матчах ён набраў 21 (7 +14) ачко. Сваёй паспяховай гульнёй Стафан заслужыў выклік у зборную, а ўжо 20 красавіка 2011 года ён падпісаў кантракт з чарапавецкай «Северсталлю». У складзе «сталявараў» Крунваль здолеў стаць адным з лідараў каманды, запісаўшы на свой рахунак 19 (5 +14) балаў у 58 праведзеных сустрэчах. Тым не менш, 11 мая 2012 года Стафан пакінуў «Северсталь» і заключыў двухгадовае пагадненне з яраслаўскім «Лакаматывам».

Зноскі