Стральба ў Накханратчасіме

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Масавае забойства ў Накханратчасіме
Месца нападу Тайланд Накханратчасіма, Тайланд
Дата

8 — 9 лютага 2020

15:30 - 09:22 (UTC-7)
Спосаб нападу стральба з агнястрэльнай зброі, захоп закладнікаў
Зброя

два аўтамата HK33,

рэвальвер Smith & Wesson Model 29
Загінуўшыя 30 (разам з Тома)
Параненыя 63
Колькасць тэрарыстаў 1
Тэрарысты Джакрапант Тома

Стральба ў Накханратчасіме — масавае забойства здзейсненае 8 лютага 2020 года горадзе Накханратчасіма, (правінцыя Накхонратчасима, Тайланд), калі 32-гадовы сяржант Узброеных сіл Тайланда Джакрапант Тома расстраляўшы сваіх таварышаў па службе і дэзерціраваў з ваеннай базы адкрыў бязладную стральбу па грамадзянскіх асобам ля гандлёвага цэнтра «Terminal 21», затым захапіўшы ў закладнікі больш за 20 чалавек. У выніку дзеянняў злачынца загінулі па меншай меры 30 чалавек і яшчэ больш за 63 атрымалі раненні.

Падазраваны[правіць | правіць зыходнік]

Старэйшы сяржант 1-га класа Джакрапант Тома (4 красавіка 1988 г. — 9 лютага 2020), нарадзіўся ў правінцыі Чаяпхум. Да гэтага інцыдэнту ён знаходзіўся на ваеннай базе Суратампхітак, дзе і адбылася першая стральба. Раней ён праходзіў падрыхтоўку ў якасці унтэр-афіцэра і быў дасведчаным стралком.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

У суботу 8 лютага 2020 году каля 15:30 па мясцовым часе 32-гадовы сяржант Джакрапант Тома на ваеннай базе «Surathampithak» застрэліў свайго камандзіра палкоўніка Анантарота Красе і яшчэ двух таварышаў па службе. Пасля чаго узброіўшыся штурмавой вінтоўкай, і па меншай меры 700 патронамі да яе, у поўнай ваеннай экіпіроўцы (бронекамізэлька і каска) ён на армейскім пазадарожніку HMMWV дэзерціраваў з месца нясення службы[1].

Адразу пасля гэтага Томі прыехаў у горад, дзе адкрыў бязладную стральбу па мінакам, у выніку якой было забіта і паранена яшчэ некалькі чалавек. Затым дэзерцір пад’ехаў на аўтамабілі да гандлёвага цэнтра «Тэрмінал 21» стрэліў па будынку з гранатамёта і адкрыў агонь людзям[2]. Усе свае дзеянні злачынец транслявалі ў прамым эфіры на асабістай старонцы ў Facebook, якая ў канчатковым выніку была выдаленая адміністрацыяй сайта[3]. Расстраляўшы людзей на ўваходзе ў гандлёвы цэнтр, Тома пракраўся ў будынак, дзе працягнуў весці агонь, і захапіў у закладнікі каля 20 чалавек з якімі забарыкадаваўся ў адным з памяшканняў на 4 паверсе[4][5].

Пасля праваахоўнікі пачалі штурм ГЦ, падчас якога адзін паліцэйскі загінуў, яшчэ некалькі атрымалі раненні[6]. Сам злачынца быў забіты[7].

Пасля трое чалавек памерлі ад ран у бальніцы.

Зноскі